Конкурс Нацыянальны фінал конкурса «Міжнародныя моладзевыя дэбаты»

Нацыянальны фінал конкурса «Міжнародныя моладзевыя дэбаты»
Нацыянальны фінал конкурса «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» | Фота: © Goethe-Institut/Wiktoryia Kharytonava

13 красавіка 2018 года ў мінскім Доме дружбы прайшоў нацыянальны фінал міжнароднага конкурса «Міжнародныя моладзевыя дэбаты». Пераможцы паўфінала, які адбыўся на дзень раней, паказалі сваё аратарскае майстэрства. Гэта былі Паліна Севярына з Пінску, Ганна Бурак і Анастасія Манкевіч з Мінску, а таксама Ганна Скрыпко з Маладзечна.
 
Пераможцамі нацыянальнага фінала сталі Анастасія Манкевіч (Гімназія № 20 г. Мінска) ды Ганна Скрыпко (Гімназія № 10 г. Маладзечна). Яны пераканалі журы ў сваім аратарскім майстэрстве.
 
Мы шчыра віншуем абедзвюх пераможцаў конкурса ў Беларусі і зычым ім далейшых поспехаў падчас Міжнароднага фіналу ў Браціславе ў верасні 2018 года!