Міжнародныя моладзевыя дэбаты

Jugend debattiert international Foto: Petr Machan

Партнёры

Goethe-Institut Goethe-Institut Інстытут імя Гётэ
Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Федэратыўнай Рэспублікі Германія, аддзяленні якога працуюць у многіх краінах свету. Яго дзейнасць скіравана на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. У выпадку «Міжнародных моладзевых дэбатаў» Інстытут імя Гётэ ажыццяўляе каардынацыю праекта, які з’яўляецца праектам Інстытута імя Гётэ ў Празе. Інстытуты імя Гётэ ў іншых краінах выконваюць задачы па рэалізацыі праекта на нацыянальным узроўні.

Stiftung "Erinnerung, Verantwortung und Zukunft" (EVZ) Stiftung "Erinnerung, Verantwortung und Zukunft" (EVZ) Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ)
Маючы на мэце захаванне памяці аб ахвярах нацыянал-сацыялістычнага рэжыму, Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» (EVZ) аказвае падтрымку тым, хто зазнаў пераслед у часе яго панавання, выступае за правы чалавека і паразуменне паміж народамі. Ён садзейнічае рэалізацыі праектаў, прысвечаных гісторыі, працуе ў галіне праў чалавека, а таксама апякуецца ахвярамі нацыянал-сацыялізму. У выпадку праекта «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» фонд ажыццяўляе пакрыццё выдаткаў на персанал праектнага бюро і ўдзельнічае ў адборы тэматыкі дэбатаў.

Gemeinnützige Hertie-Stiftung Gemeinnützige Hertie-Stiftung Дабрачынны фонд «Херці»
Дабрачынны фонд «Херці» належыць да найбуйнейшых прыватных фондаў Германіі. Яго дзейнасць сканцэнтравана на двух накірунках: вывучэнні мозгу і падтрымцы дэмакратыі. Фонд стварыў праект «Моладзевыя дэбаты ў Германіі», які паслужыў узорам для «Міжнародных моладзевых дэбатаў». Фонд прадастаўляе ў распараджэнне міжнароднага праекта канцэпцыі, матэрыялы і досвед.

Zentralstelle für das Auslandsschulwesen Zentralstelle für das Auslandsschulwesen Цэнтральнае ўпраўленне школ за мяжой (ZfA)
Цэнтральнае ўпраўленне школ за мяжой (ZfA) курыруе супрацоўніцтва са школамі за мяжой. Цэнтральнае ўпраўленне школ за мяжой аказвае кадравую і фінансавую падрымку больш чым 1.200 школам - сярод іх больш чым 140 нямецкім замежным школам, якія пераважна з’яўляюцца прыватнымі. На ўзроўні школ і аб’яднанняў школ праект «Міжнародныя моладзевыя дэбаты» курыруюць кансультанты і выкладчыкі Цэнтральнага ўпраўлення школ за мяжой.