Школа за экалогію

Школа за экологию © Fotolia

Школа за экалогію: думаць, даследаваць, дзейнічаць!

Пра конкурс
 
У межах праекта «Школа за экалогію: думаць, даследваць, дзейнічаць!» Інстытут імя Гётэ ў чацьверты раз абвяшчае конкурс для школьнікаў рэгіёна Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія. Конкурс пакліканы прыцягнуць увагу вучняў да праблемаў навакольнага асяроддзя, з якімі яны штодня сутыкаюцца ў сваім горадзе альбо пасёлку.
 
Школьнікі даследуюць экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе (пасёлку), на сваёй вуліцы, у сваёй школе, напрыклад: якасць вады і паветра, стан глебы, спажыванне энэргіі, свет раслінаў і жывёлаў, адкіды, здароўе/харчаванне.
 
Зыходзячы з вынікаў даследавання, школьнікі прапануюць канкрэтныя ідэі і праводзяць акцыі, якія накіраваны на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі і прыцягненне да яе ўвагі шырокіх колаў грамадскасці. Аўтары самых пераканаўчых праектаў будуць запрошаны на IV Міжнародную моладзевую экалагічную канферэнцыю, дзе прадставяць свае праекты на нямецкай мове.
 
Умовы ўдзелу
 
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца каманды вучняў 7–11 класаў (мінімальны ўзрост на 1 лютага 2018 года – 14 гадоў) з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кіргізстана, Расіі, Узбекістана і Украіны, а таксама іх настаўнікі нямецкай мовы і настаўнікі-прадметнікі (біялогіі, геаграфіі, хіміі, фізікі альбо экалогіі). Разам з настаўнікамі школьнікі даследуюць экалагічную сітуацыю ў сваім горадзе (пасёлку), на сваёй вуліцы, у сваёй школе, напрыклад: якасць вады і паветра, стан глебы, спажыванне энэргіі, свет раслінаў і жывёлаў, адкіды, здароўе/харчаванне.
 
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анлайн-фармуляр і заладаваць праект да 1 лістапада 2017 года на сайт: www.goethe.de/umweltmachtschule.
 
Апісанне праекта павінна быць абавязкова прадстаўлена на нямецкай мове, яно мусіць адпавядаць наступным крытэрам:
 

  • актуальнасць і значнасць экалагічнай праблемы для вучняў і іх горада (пасёлка), школы;
  • рэалізацыя міжпрадметных сувязей на аснове метада прадметна-моўнага інтэграванага навучання і выкарыстанне метадаў навуковага даследавання ў біялогіі, геаграфіі, хіміі, фізіцы і экалогіі;
  • удзел у праекце групы школьнікаў ад 3-х чалавек, 1 настаўніка нямецкай мовы і 1 настаўніка-прадметніка;
  • практычная накіраванасць і выніковасць праведзенага праекта (правядзенне канкрэтных экалагічных мерапрыемстваў);
  • прыцягненне ўвагі шырокіх колаў грамадскасці да вынікаў праекта;
  • зразумеласць, лагічнасць, структураванасць апісання праекта і яго вынікаў;
  • наяўнасць дакументацыі (напрыклад, фатаграфій, відэа, анкеты, артыкулаў у мясцовых СМІ і да т. п.). 
 
Звязаныя з удзелам у конкурсе пытанні накіроўвайце, калі ласка, на наступны адрас электроннай пошты umweltmachtschule@goethe.de
 
Конкурснае заданне
 
I этап: да 1 лістапада 2017 года
 
Заладуйце апісанне і дакументацыю Вашага праекта на сайт:
www.goethe.de/umweltmachtschule, запоўніце анлайн-фармуляр.
 
Да 15 лютага 2018 года
 
Ацэньваць вашы праеты будзе міжнароднае журы. Пра вынікі першага этапу конкурса Вы зможаце даведацца пасля 15 лютага 2018 года на сайце
http://www.goethe.de/umweltmachtschule.
 
II этап: вясна 2018 года
 
IV Міжнародная моладзевая экалагічная канферэнцыя
 
Прызы
 
Аўтары найбольш пераканаўчых праектаў будуць запрошаны на IV Міжнародную моладзевую экалагічную канферэнцыю, дзе прадставяць свае праекты.
 
***
 
Праект «Школа за экалогію» атрымаў тытул «Праект у сферы ўстойлівага развіцця – 2017» Рады па пытяннях устойлівага развіцця (RNE). Гэты тытул надаецца лепшым праектам, якія робяць свет больш справядлівым, экалагічным, сацыяльна-арыентаваным, а таксама робяць асаблівы ўнёсак ва ўстойлівае развіццё Германіі і ўсяго свету.

Projekt Nachhaltigkeit