Навошта вывучаць нямецкую мову?
10 прычын, каб вывучаць нямецкую мову
Няважна, якія ў вас планы на будучыню, – веды нямецкай мовы адкрыюць перад вамі бязмежныя магчымасці. Вывучаць нямецкую мову – гэта значыць набываць навыкі, з дапамогай якіх вы павысіце якасць вашага жыцця як ў прафесійным, так і ў асабістым плане:
-
У бізнесе: калі вы кантактуеце са сваімі нямецкамоўнымі партнёрамі па-нямецку, то можаце пабудаваць лепшыя дзелавыя ўзаемадачыненні, а значыць, будзеце мець эфектыўную камунікацыю і тым самым дасягнеце поспеху. -
Кар’ера ў глабальным маштабе: калі вы будзеце валодаць нямецкай мовай, то палепшыце свае шанцы ўладкавацца на працу ў нямецкія фірмы як у вашай, так і ў іншых краінах. Добрыя веды нямецкай мовы зробяць вас эфектыўным працаўніком кампаній, якія маюць дзелавыя сувязі ва ўсім свеце. -
Турызм і гатэльны бізнэс: турысты з нямецкамоўных краін падарожнічаюць далёка і шмат, падчас водпускаў яны выдаткоўваюць больш грошай, чым турысты з іншых краін. Ім даспадобы, калі іх абслугоўваюць нямецкамоўны персанал, нямецкамоўныя гіды. -
Навука і даследаванні: нямецкая мова – другая па значнасці ў сферы навукі. Калі разглядаць унёсак краін свету ў справу навуковых даследаванняў, то Германія займае тут трэцяе месца. Таксама яна прапануе даследчыя стыпендыі для навукоўцаў з замежжа. -
Камунікацыя: развіццё ў сферы медый, інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій патрабуе ажыццяўлення камунікацыі на многіх мовах свету. Мова шэрагу важных інтэрнэт-рэсурсаў – нямецкая. Што тычыцца колькасці новых выданняў, якія выходзяць на кніжны рынак штогод, то Германія займае 6-е месца сярод 87 краін – пасля Індыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Кітая і Расіі. Калі вы будзеце валодаць нямецкай мовай, то зможаце атрымаць доступ да інфармацыі Wikipedia, 2014. -
Разуменне культуры: вывучаць нямецкую мову – гэта значыць знаёміцца з жыццём, жаданнямі і марамі людзей, якія жывуць у нямецкамоўных краінах з іх шматкультурнымі грамадствамі. -
Падарожжы: атрымайце дзякуючы ведам нямецкай мовы незабыўныя ўражанні ад падарожжаў не толькі ў нямецкамоўных краінах, але і ў іншых дзяржавах Еўропы – асабліва Усходняй. -
Эстэтычнае задавальненне ад літаратуры, музыкі, мастацтва і філасофіі: нямецкая мова – гэта мова Гётэ, Кафкі, Моцарта, Баха і Бетховена. Атрымайце эстэтычнае задавальненне ад чытання альбо праслухоўвання твораў на мове арыгінала. -
Магчымасці навучацца і працаваць у Германіі: нямецкія арганізацыі прапануюць вялікую колькасць стыпендый для навучання ў Германіі. Некаторыя маладыя грамадзяне замежных краін могуць атрымаць спецыяльную візу, якая дазваляе працаваць падчас водпуску. Для прадстаўнікоў некаторых прафесій існуюць асаблівыя ўмовы атрымання дазволу на працу. -