25 гадоў у Беларусі

Goethe-Institut Minsk Фота: © Goethe-Institut/privat

Гётэ-Інстытут Беларусь: 25 гадоў нямецкай мовы, культуры і Германіі

У 1994 годзе Гётэ-Інстытут адчыніў свае дзверы ў сталіцы Беларусі Мінску. Мінулі раннія гады дзейнасці, адбыўся пераезд і цяпер горад немагчыма больш уявіць сабе без Гётэ-Інстытута. Ён стаў надзейным партнёрам тутэйшых мастацкага і культурнага асяродкаў, а таксама папулярызуе нямецкую мову па ўсёй краіне.
 
Мы шмат запланавалі на юбілейны год і маем намер святкаваць разам з нашымі партнёрамі, сябрамі і гасцямі напрацягу 25 тыдняў. Праграма ўключае ў сябе канцэрты, мастацкія выставы, паказы фільмаў, фэсты і конкурсы для школьнікаў.
На гэтай старонцы Вы неўзабаве знойдзеце агульную праграму юбілею і некаторыя цікавыя гісторыі, прысвечаныя Гётэ-Інстытуту ў Беларусі.