Задачы і мэты

Goethe-Institut Aufgaben und Ziele Фатаграфія: Goethe-Institut/Loredana La Rocca

Мова. Культура. Германія.

Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Федэратыўнай Рэспублікі Германія, аддзяленні якога працуюць у многіх краінах свету.

Наша дзейнасць скіраваная на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Мы прапануем інфармацыю пра сучаснае культурнае, грамадскае і палітычнае жыццё Германіі, фарміруем пры гэтым цэласнае аб’ектыўнае ўяўленне пра Германію ў свеце. Нашы культурныя і адукацыйныя праграмы садзейнічаюць вядзенню міжкультурнага дыялога і даюць магчымасць далучыцца да нямецкай культуры, служаць мэце ўзмацнення структураў грамадзянскай супольнасці і спрыяюць павышэнню ўзроўню мабільнасці ў глабальным маштабе.

Побач з прадстаўніцтвамі Інстытута імя Гётэ за мяжой больш за шэсцьдзясят гадоў існуе цэлая сетка культурных цэнтраў, аб’яднанняў, чытальных залаў, а таксама экзаменацыйных і моўных цэнтраў. Шматгадовае партнёрскае супрацоўніцтва з вядомымі арганізацыямі і асобамі ў больш як 90 краінах свету абуджае давер да нашай краіны. З’яўляючыся самастойнай і палітычна незалежнай арганізацыяй, мы выступаем у ролі партнёра для тых, хто цікавіцца Германіяй, займаецца нямецкімі мовай і культурай.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Інстытут імя Гётэ ў Мінску працуе ў Беларусі з 1993 года. Яго дзейнасць скіравана на садзейнічанне вывучэнню нямецкай мовы і паглыблення нямецка-беларускага супрацоўніцтва ў культурнай сферы.Побач с курсамі нямецкай мовы Інстытут імя Гётэ ў Беларусі ладзіць вялікую колькасць культурных мерапрыемстваў: даклады, чытанні, паказ фільмаў, фотавыстаўкі і выстаўкі мастацкіх твораў і канцэрты. Галоўным напрамкам з'яўляецца арганізацыя сустрэч паміж беларускімі і нямецкімі дзеячамі мастацтва.

Бібліятэка Інстытута імя Гётэ ў Мінску спрыяе распаўсюджванню інфармацыі пра культурнае, грамадскае і палітычнае жыццё ў Германіі. Наведвальнікі бібліятэкі могуць карыстацца друкаванымі выданнямі, аудыавізуальнымі носьбітамі інфармацыі, а таксама галоўнымі штодзённымі і штотыднёвымі газетамі і часопісамі і інтэрнэтам. Нямецкая чытальная зала ў Віцебску і Медыя-аўтобус "DeutschExpress" забяспечваюць усіх, хто цікавіцца нямецкай культурай і мовай і не мае магчамасці прыехаць у Мінск, нямецкамоўнай літаратурай і краіназнаўчай інфармацыяй.

Інстытут імя Гётэ рэгулярна праводзіць семінары для выкладчыкаў і настаўнікаў нямецкай мовы як замежнай. Інстытут арганізуе курсы для вывучэння нямецкай мовы на розных узроўнях і шырокі спектр экзаменаў.