Партнёры і спонсары

Goethe-Institut Партнёры і спонсары Фатаграфія: Goethe-Institut/Loredana La Rocca

Рэалізацыя буйных праектаў сёння як ніколі залежыць ад людзей і арганізацый, якія іх падтрымліваюць. Дадатковыя сродкі, атрыманыя ад фондаў і прыватных асоб, дапамагаюць нам узяць на сябе адказнасць і рэалізаваць выбітныя праекты, якія спрыяюць развіццю паразумення на міжнародным узроўні.

Вы можаце падтрымаць нашу працу, выступіўшы ў якасці спонсара. Калі вы хочаце паспрыяць папулярызацыі нямецкай мовы шляхам падтрымкі праектаў у сферы павышэння кваліфікацыі і міжнароднага абмену альбо жадаеце садзейнічаць паглыбленню ўзаемаразумення культур праз праекты ў галіне музыкі, тэатра і выяўленчага мастацтва, – калі ласка, звяртайцеся да нас. Разам мы выйдзем на вялікую колькасць людзей і створым асновы для працяглых сяброўскіх узаемадачыненняў.