Кар'ера

Goethe-Institut Кар'ера Фатаграфія: Goethe-Institut/Loredana La Rocca

Разнастайнасць, цікаўнасць і адкрытасць – нашыя вызначальныя рысы. Інстытут імя Гётэ з’яўляецца ўстановай культуры Федэратыўнай Рэспублікі Германія, аддзяленні якога працуюць у многіх краінах свету. Наша дзейнасць скіраваная на папулярызацыю нямецкай мовы за мяжой і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Мы прапануем інфармацыю пра сучаснае культурнае, грамадскае і палітычнае жыццё Германіі, фарміруем пры гэтым цэласнае аб’ектыўнае ўяўленне пра Германію ў свеце.

Актуальныя вакансіі

На дадзены момант вакансій няма.

Практыка

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі прапануе студэнтам старэйшых курсаў альбо асобам, якія ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю, прайсці практыку ў адным з нашых аддзяленняў. Чытайце на нашых вэб–старонках пра неабходныя перадумовы для ўдзелу, магчымыя сферы дзейнасці і вакантныя пасады.