Літаратурнае
чытанне
Нябесныя целы над Берлінам

27.02.2014, 19.00

Інстытут імя Гётэ ў Мінску, Вул. Веры Харужай, 25/3, актавая зала (4-ы паверх)

Чытанне і дыскусія з Таняй Дзюкерс

27 лютага 2014 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску адбудзецца літаратурнае чытанне і дыскусія з пісьменніцай Таняй Дзюкерс.

У яе рамане «Нябесныя целы» (2003) галоўная гераіня Фрэя падазрае, што ў яе сям’і існуе не адна таямніца, якая замоўчваецца, выцясняецца, прыхоўваецца. Пра што б Фрэя ні пыталася, намёкі і падазрэнні прыводзяць яе да 1945 г., калі бабуля з мамай Фрэі, у той момант пяцігадовай дзяўчынкай, хацелі ўцячы з Заходняй Прусіі на адным з апошніх нацысцкіх караблей, што перасяклі Балтыйскае мора. Фрэя сама цяпер чакае дзіця і таму хоча высветліць гэту гісторыю, каб вызваліцца ад мінулага.

Пісьменніца, літаратуравед і публіцыстка Таня Дзюкерс нарадзілася ў Берліне ў 1968 г. Яе важнейшыя працы – раманы «Зона гульні» (1999), «Нябесныя целы» (2003), і «Пакой Хаўзэра» (2011), п’есы «Зона гульні» (2004) і «Прывітанне з Прыднястроўя» (2008), дзіцячая кніга «Ёнас і начныя прывіды» (2008) і зборнікі лірыкі. Яна адна з аўтараў маладзейшага пакалення, якія ахвотна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Таня Дзюкерс супрацоўнічае з рознымі газетамі і часопісамі – гэта, між іншым, «Шпігель», «Зюддойчэ цайтунг» і «Тагесшпігель».

За ўрывак з рамана «Нябесныя целы», прысвечаны нямецка-польскім адносінам, аўтарка была ўганаравана прэміяй Kargo-Europa-Preis. Прымаючы ўдзел у шматлікіх пісьменніцкіх стыпендыяльных праграмах, Таня Дзюкерс наведала Польшчу, Румынію, Украіну і Малдову.

Назад