Літаратурныя чытанні Час высокіх словаў

З удзелам аўтара Гербэрта Гюнтэра

З 9 па 13 лістапада 2015 года па запрашэнні Інстытута імя Гётэ ў Мінску Беларусь наведае пісьменнік і перакладчык Гербэрт Гюнтэр. Літаратар піша кнігі для дзяцей, моладзі і дарослых, а таксама сцэнарыі для тэлебачання.
 
У Мінску, Баранавічах, Гродна і Маладзечне пройдзе шэраг літаратурных чытанняў і дыскусій з пісьменнікам Гербэртам Гюнтэрам і яго жонкай Улі.
 
Герберт Гюнтэр Гербэрт Гюнтэр нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гёцінгене. Дзяцінства і юнацтва правёў у вёсцы. У 1965 – 1968 гг. ён асвойваў прафесію гандляра кнігамі ў Гёцінгене. Пасля чаго тры гады працаваў па спецыяльнасці. Затым на працягу сямі гадоў ён з’яўляўся лектарам літаратуры для дзяцей і моладзі ў выдавецтве «Ота Маер ферлаг» (Otto Maier Verlag) у Равенсбургу. Потым ён быў дырэктарам дзіцячай кнігарні ў Гёцінгене, а ў 1986 – 1988 гг. – лектарам у выдавецтве «Бое ферлаг» (Boje Verlag) у Эрлангене.
 
Сваю першую кнігу, якая называлася «Дзядзька Піліп маўчыць» (Onkel Philipp schweigt) ён прадставіў у 1974 годзе. У 1980-х гг. ён напісаў пяць сцэнароў для дзіцячага серыяла на канале ZDF. З 1988 года Гербэрт Гюнтэр з'яўляецца вольным пісьменнікам. З гэтага часу разам са сваёй жонкай ён перакладае шмат кніг для дзяцей і моладзі з англійскай мовы на нямецкую. Сярод іх творы такіх аўтараў, як Дэвід Алмонд, Аві, Аліса Бругман, Анэ Файн, П.Б. Кер, Магдален Наб і Энджы Саге. За свае ўласныя творы, а таксама за пераклады аўтар шмат разоў быў узнагароджаны рознымі прэміямі, а ў 2006 годзе ён нават быў намінаваны на Нямецкую літаратурную прэмію. Акрамя таго, ім былі напісаныя біяграфія Вільгельма Буша і раман, прысвечаны Готфрыду Аўгусту Бюргеру, якія былі адрасаваныя больш сталай моладзі і дарослым.
 
Гербэрт Гюнтэр жыве разам са сваёй сям’ёй у Фрыдландзе пад Гёцінгенам, мае вялікую бібліятэку.
 
Вокладка кнігі «Zeit der grossen Worte» У студзені 2014 года выйшаў у свет яго раман «Час высокіх словаў», прысвечаны Першай сусветнай вайне.
 
«1914 год. Першая сусветная вайна. Паўлю 14 гадоў. Яго старэйшы брат Макс і бацька ідуць дабраахвотнікамі на фронт адразу пасля таго, як пачынаецца вайна, каб бараніць сваю Айчыну. Макс разам з маці застаецца ў сваім горадзе, дапамагае ёй гандляваць у краме, якую яны маюць. Пашыраюцца чуткі, што да Калядаў вайна скончыцца. Спачатку пануе эйфарыя і ўпэўненасць ва ўласных сілах. Аднак потым прыходзяць першыя навіны: аб паразах, палеглых, параненых. Пачынае не хапаць прадуктаў харчавання, пражыць становіцца ўсё складаней. Надыходзяць Каляды, потым другія Каляды вайсковага часу, а вайна працягвае бушаваць.
 
Кніга, якая распавядае адну гісторыю, нямецкую гісторыю… Кніга дае магчымасць чытачам перажыць той час. Расповяд вядзецца з гледзішча ў той час 14-гадовага Паўля, які запісвае сваю ўласную гісторыю – каб яна не была аддадзеная забыццю. Кароткія дакладныя сказы. Сказы, якія робяць свет, які падаецца сённяшняму чытачу такім далёкім, вельмі блізкім…
 
Гісторыя, нарыс нямецкай гісторыі, чалавечная, захапляльная, пабуджаючая да роздуму і адначасова выклікаючая сум, гісторыя, якая заклікае, каб гэта больш ніколі не паўтарылася». (Вытрымкі з чытацкіх рэцэнзій на amazon.de / von Buchmonsterchen).

Серыя літаратурных чытанняў:

09.11.2015 – Мінск, Гімназія № 24
10.11.2015 – Баранавічы, Бібліятэка імя В. Таўлая
11.11.2015 – Мінск, Бібліятэка імя М. Астроўскага і Інстытут імя Гётэ ў Мінску
12.11.2015 – Гродна, Бібліятэка імя Я. Карскага
13.11.2015 – Маладзечна, Дзіцячая бібліятэка «Верасок»


Плакат «Zeit der großen Worte»  (PDF, 213 KB)
 

Назад