Кангрэс IX Кангрэс выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў у Мінску

Фрагмент плаката IX Кангрэса выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць у супрацоўніцтве з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, Грамадскім аб’яднаннем выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў г. Мінска, Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой і Германскай службай акадэмічных абменаў IX Кангрэс выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў у Мінску. З 17 па 19 сакавіка 2016 года пройдзе сустрэча выкладчыкаў нямецкай мовы са школ і ВНУ Рэспублікі Беларусь, падчас якой яны змогуць павысіць сваю кваліфікацыю па нямецкай мове як замежнай у межах дакладаў, прэзентацый і творчых майстэрань. Мы рады прывітаць як айчынных, так і замежных экспертаў, якія распавядуць пра новыя тэндэнцыі у галіне нямецкай мовы як замежнай і правядуць прэзентацыі інавацыйных матэрыялаў.
 
Для калег з Беларусі гэта будзе выдатная магчымасць абмяняцца прафесійным досведам і атрымаць новыя імпульсы для далейшай працы па спецыяльнасці. Акрамя асноўнай праграмы будзе прапанавана і культурная, галоўнымі пунктамі якой будуць канцэрт групы «Серебряная свадьба», а таксама паказ праграмы кароткаметражных фільмаў. У межах кангрэса адбудзецца мерапрыемства, на якім будзе заснавана Грамадскае аб’яднанне выкладчыкаў нямецкай мовы і германістаў Беларусі.
 
Падрабязную інфармацыю аб праграме кангрэса, месцы і часе правядзення мерапрыемстваў глядзіце ў матэрыялах, прапанаваных для спампоўвання.

Праграма кангрэса (PDF, 1050 KB)
Інфармацыйная брашура (PDF, 2585 KB)
Інфармацыя аб месце і часе правядзення семінараў  (PDF, 224 KB)

Назад