Паказ фільмаў Вечар нямецкага кароткаметражнага кіно

Фрагмент флаера «Вечар нямецкага кароткаметражнага кіно» © Goethe-Institut

18.03.2016, 19.00

Мінск

Лепшыя нямецкія кароткаметражныя фільмы па версіі 10-га Міжнароднага фестываля кароткаметражнага кіно ў Клярмон-Феранэ

18 сакавіка 2015 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску прадстаўляе праграму нямецкіх кароткаметражных фільмаў.
 
Адбудзецца паказ 10-га зборніка лепшых нямецкіх кароткаметражных фільмаў па версіі Міжнароднага фестываля кароткаметражнага кіно у Клярмон-Феранэ. З больш чым 430 нямецкіх фільмаў-удзельнікаў фестываля ў  Клярмон-Феранэ былі адабраны 8 выдатных кароткаметражных стужак – ад гратэскна-захапляльных да дабрадушна-камічных гісторый.
 
Незвычайная праграма кароткаметражных фільмаў з Германіі з’яўляецца вынікам нямецка-французскага сумеснага праекта «АГ Курцфільм» – Нямецкай асацыяцыі кароткаметражных фільмаў, кампаніі «Джорман філмз», Інстытута імя Гётэ ў Ліёне, кіраўніцтва фестывалю ў Клярмон-Феранэ, а таксама агенцтва «Курцфільмагентур Гамбург».

Фільмы праграмы:
 
Адчуджанасць
 
Лаўра Лемус/Германія, 2014/Анімацыя/6´
 
За аснову гэтага анімацыйнага фільма аб пераходным узросце былі ўзятыя інтэрв'ю з падлеткамі.
 
 
Два кавалачкі цукру
 
Торэ Швеман/Германія, 2014/Гульнявы/16´
 
Клара і Антон пражылі ўсё жыццё разам. У апошні час у Антона развілася старэчая дэменцыя: часам ён забываецца на імя сваёй жонкі. Як ёй паставіцца да таго, што сын спрабуе адправіць бацьку ў дом састарэлых? Пакуль што яна перакананая, што можа клапаціцца пра мужа сама…
 
 
Нядзеля нуль
 
Йохен Кун/Германія, 2013/Анімацыя/10´
 
Гэты фільм – пралог да серыі нядзельных шпацыроў. У «нулявую нядзелю» герой застаецца ў ложку і праглядае яшчэ раз свае сны, намаляваныя для яго асабістым тлумачом сноў.
 
 
Камень, нажніцы, папера
 
Філіп Дэтмер/Германія, 2013/ Эксперыментальны фільм/4´
 
Маштабная будаўнічая пляцоўка ў горадзе. У той час калі лавіна штодзённай плыні аўтамабіляў, якія едуць на працу, павольна перасоўваецца з пункта А ў пункт Б, камера дазваляе нам зазірнуць у жыццё крымінальнай супольнасці.
 
 
Кахае – не кахае
 
Крыстаф Райнер/Германія, Аўстрыя, ЗША, 2014/Гульнявы/23´
 
Безнадзейна рамантычная Ліза выкарыстоўвае ўсе магчымыя сродкі, каб вярнуць свайго былога каханка, фатографа. Яе не спыняе тое, што фатограф ужо мае адносіны з іншай жанчынай. Ліза цягне на рэкламную фотасесію, прысвечаную запаленым венам, свайго хворага на алкагалізм бацьку. І трагедыю ўжо не спыніць.
 
 
Тры камяні для Жана Жэнэ
 
Фрыдэр Шлайх/Германія, 2014/Дакументальны/7´
 
У красавіку 2007 года спявачка Паці Сміт наведала магілу французскага пісьменніка Жана Жэнэ ў мараканскім Ларашу. Яна прывезла яму тры каменчыкі, якія сабрала для яго больш чым 30 гадоў таму.
 
Паездка
 
Ксавер Ксілафон/ Германія, 2014/Анімацыя/20´
 
Юліусу не спіцца. Каб асвяжыць галаву, ён вырашае з'ехаць, але гэта ў яго ніяк не выходзіць. Гэта графічная гісторыя з штодзённасці распавядае аб паразах і бессані, аб чырвоным матацыкле і прыгожых барменшах, аб берлінскай журбе – нават улетку! – і вадаўстойлівых шкарпэтках.
 
 
Брыгада дыстанцыйнага кіравання
 
Эрык Шміт/Германія, 2014/Гульнявы/5´
 
Фолькер Хенк шмат гадоў працуе ў гарадской адміністрацыі Берліна. Ён кіруе працэсамі абслугоўвання горада ў аддзеле аўтаматызацыі. Прыйшоўшым да яго тэлевізійнікам ён пераканаўча дэманструе магчымасці свайго пульту дыстанцыйнага кіравання. Але пульт крадуць, і ўвесь горад пагружаецца ў апакаліптычны хаос.


 

Назад