19-21 мая 2017 у Мінску ў кааперацыі з Інстытутам імя Гётэ пройдзе фестываль электроннай музыкі і медыя-мастацтва
Unsound Dislocation X Mental Force, у якім прымуць удзел сусветна вядомыя замежныя і беларускія музыкі і відэа-артысты.
На працягу дзвюх начэй – з 19 на 20 траўня і з 20 на 21 траўня – у клубе
Re:Public (вул.Прытыцкага, д.62) пройдуць аўдыё-візуальныя выступы, а ўдзень 19, 20 і 21 мая – майстар-класы і дыскусіі з артыстамі, прамоўтарамі і музычнымі журналістамі.
Праграма фестывалю
(будзе ўдакладняцца)
19 мая
23:00 – 06:00 – Клуб Re:Public – электронная музыка і лайв-відэа:
Atom ™ (DE)
Force Carriers (BY): Pavel Ambiont, Apex Sphere, VJ Solar Olga
Kangding Ray (FR/DE)
Radiokoala (BY)
Stanislav Tolkachev (UA)
Strobe Light Visions (BY)
і іншыя артысты.
20 мая
19:00 – 06:00 – Клуб RE:PUBLIC: эксперыментальная і электронная музыка, паэзія, лайв-відэа:
Aortha & Goron (BY)
Ben Frost & MFO (AUS/DE)
Buttechno (RU)
Dtekk (PL)
I/DEX (BY)
Jacaszek feat. Hania Malarowska (PL)
Miniatury (PL/BY): Jacaszek, Osiennik, Port Mone Trio
Morgotika (BY)
Stellar Om Source (FR)
Xosar (USA/DE)
і іншыя артысты.
Unsound Dislocation X Mental Force
Unsound Dislocation X Mental Force – гэта сімбіёз польскага Unsound Festival і беларускага Mental Force Festival, ініцыяванага камандай лэйблаў Foundamental Network і Force Carriers, да якіх далучылася адна з самых рэзанансных прома-груп у сферы тэхна Мечта.
Unsound Festival (Кракаў) заснаваў аўстралійскі пісьменнік Мэт Шульц у 2003 годзе. Фэст хутка стаў вядомы не толькі ў Еўропе, але і па ўсім свеце, дзякуючы выпускам у Нью-Йорку, Лондане, Таронта і Адэлаідзе, дзе смела спалучалася танцавальная электроніка і эксперыментальны авангард.
У 2007-2008 гг. Мінск ужо прыняў чатыры выпускі Unsound Festival, якія сталі легендай. Выступы на адной пляцоўцы з замежнымі калегамі, сумесная студыйная праца над зборнікам Connections – усё гэта дала моцны імпульс развіццю электроннай сцэны Беларусі, стварыла творчыя кантакты і зрабіла нашых музыкаў больш вядомымі ў свеце. А аматары музыкі ўпершыню ўбачылі столькі актуальных замежных артыстаў на адной сцэне.
Dislocation – ініцыяваная Інстытутамі імя Гётэ у рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі серыя падзеяў Unsound Festival, мэта якіх - аб’яднаць міжнародную і лакальныя сцэны. Апроч Мінску, у 2017 годзе фэсты Unsound Dislocation пройдуць у Алматы, Львове, Казані іншых гарадах.
Фестываль
Unsound Dislocation X Mental Force пройдзе пры ласкавай падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча, Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства Французскай Рэспублікі ў Беларусі.
Афіцыйны гатэль фестывалю — «Гарні». Партнёры: «АЖУР Груп», DJShop.by, канферэнцыя Create IT!
Па пытаннях акрэдытацыі звяртайцеся на адрас
mentalforcef@gmail.com
альбо па тэлефоне +375 29 6364228 (Вольга Салахеева, спецыялістка па інфармацыі і камунікацыі)
Назад