Даклад Майстэрня Гольдштайн у Франкфурце

Майстэрня Гольдштайн © Atelier Goldstein

21.05.2017, 15:00

Культцэнтр «Корпус»

прасп. Машэрава, 9/8
Мінск

Мастакі з абмежаванымі магчымасцямі і без (даклад Крысціаны Куцікіо)

Майстэрня «Goldstein» – гэта арт-група з Франкфурта-на-Майне. Ужо ў 2000-м годзе майстэрня распрацавала свае прынцыпы, адпаведна якім творцы з абмежаванымі магчымасцямі працуюць з мастацкімі трэнерамі па спецыяльнасцях «жывапіс», «пластыка», «мадэляванне», «фатаграфія» і «фільм». Разгалінаваная сетка сябраў і партнёраў, а таксама агенцкая падтрымка супрацоўнікаў дазваляе знаходзіць прапановы аб супрацоўніцтве мастакоў майстэрні з іншымі творцамі і перадаваць іх творы на экспанаванне ў музеі, галерэі і выставачныя залы ў Германіі і за яе межамі.
 
Даклад кіраўніцы майстэрні Крысціаны Куцікіо адбудзецца ў межах выставы «Імёны», якая распавядае пра жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі або сацыяльна ізаляваных людзей у Беларусі і дэманструецца з 11 да 25 мая 2017 года па ініцыятыве інтэрнэт-часопіса «Імена».
 
Выстава аб’ядноўвае работы дзесяці беларускіх мастакоў і дзесяці герояў матэрыялаў у часопісе «Імёны». Куратары выставы – Ганна Карпенка, Антаніна Сцебур.
 

Назад