Прэзентацыя Прэзентацыя «Нямецкага дыгітальнага дзіцячага ўніверсітэту»

Флаер «Kinderuni» © Goethe-Institut

19.05.2017, 13:00–21:00/20.05.2017, 10:00–21:00

БНТУ

пр. Незалежнасці, 65
Мінск

У межах фестывалю «Горад і кнігі»

19 і 20 мая 2017 года ў межах фестывалю «Горад і кнігі» адбудзецца прэзентацыя праекту «Нямецкі дыгітальны дзіцячы універсітэт».
 
Чаму неба блакітнае?
Чаму шумяць ракавіны?
Як аўтамабіль рухаецца без кіроўцы?
 
Ёсць бясконца шмат пытанняў, якія кожны дзень задае дзіця і на якія можа адказаць толькі прафесар. Дзеля гэтага Інстытут імя Гётэ ў Маскве распрацаваў дыгітальны дзіцячы універсітэт. Інакш кажучы, бясплатную анлайн-платформу, якой могуць карыстацца ўсе дзеці, незалежна ад месца жыхарства, школы, ўзроўню адукацыі бацькоў альбо іх фінансавага становішча. Такім чынам дзіцячы дыгітальны універсітэт робіць адукацыю больш даступнай.
 

Назад