Прэзентацыя кнігі Затушаваныя краявіды

Вокладка кнігі (фрагмент) © ARCHE

15.03.2018, 19:00

Галерэя TUT.BY

прасп. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх
Мінск

Вокладка кнігі (фрагмент)

З удзелам аўтара Марціна Полака

Паўсюль у Еўропе, дзе б ты ні ехаў, за ідылічнымі краявідамі хаваюцца ананімныя магілы і месцы масавых забойстваў. Партызаны і антыкамуністы, цыганы і яўрэі… Памяць пра гэтыя месцы часта сціраецца разам з апошнімі сведкамі, а злачынцы спрабуюць схаваць сляды сваіх учынкаў. Дзе мяжа паміж сведкам і саўдзельнікам? Што бачым мы, гледзячы на гэтыя месцы і што робім для ўшанавання ахявяр? У сваім эсэ «Затушаваныя краявіды» Марцін Полак спрабуе нанесці на карту нашага кантынента гэтыя забытыя месцы і вярнуць памяць пра іх.

З удзелам аўтара Марціна Полака, пісьменніка Віктара Марціновіча, рэдактара «ARCHE» Валера Булгакава. Мадэратары прэзентацыі – Ганна Севярынец і Валер Каліноўскі.

Кніга выйшла ў перакладзе Веры Дзядок у выдавецтве «ARCHE».
 

Марцін Полак © Goethe-Institut Гісторык, пісьменнік і перакладчык Марцін Полак нарадзіўся ў 1944 годзе ў Аўстрыі. Вывучаў славістыку і ўсходнееўрапейскую гісторыю. Перакладчык з польскай (Рышард Капусцінскі, Анджэй Стасюк ды інш.) і шматгадовы карэспандэнт «Шпігеля» у Польшчы.
Аўтар кніг: «Нябожчык у бункеры. Аповесць пра майго бацьку» (2004), «Імператар Амерыкі. Вялікія ўцёкі з Галіцыі» (2010), «Тапаграфія памяці» (2016).
 
У 2011 годзе атрымаў Лейпцыгскую кніжную прэмію за ўнёсак у еўрапейскае ўзаемаразуменне.
Курыраваў праграму Лейпцыгскага кніжнага кірмаша «tranzyt», прысвечаную літаратурам Польшчы, Беларусі і Украіны (2012-2014).

Назад