Лекцыя-перфоманс Здзекі транслітэрацыі

Постар (фрагмент) Фота: © Slavs and Tatars

20.02.2019, 19:30

Галерэя TUT.BY

прасп. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх
Мінск

Лекцыя-перфоманс арт-группы «Slavs and Tatars»

Лекцыя-перфоманс у межах першай ў Беларусі выставы арт-групы «Slavs and Tatars» мае назву «The Transliterative Tease», што можна перакласці як «Кпіны/здзекі транслітэрацыі».

Арт-група «Slavs and Tatars» пачыналася як даследчая група і кніжны клуб, у цэнтры ўвагі якога заўжды знаходзілася мова ў якасці сістэмы знакаў, аналіз якой можа многае распавесці пра палітычныя, гістарычныя і культурныя перыпетыі рэгіёна, распасцёртага ад Вялікага кітайскага да Берлінскага мура.
 
Аўтары разглядаюць транслітэрацыю -- прамую прадачу знакаў адной пісьмовасці знакамі іншай – як самастойную стратэгію паняволення і захопу не толькі моваў, але і тэрыторый. Лацінскі алфавіт у старажытным Рыме, арабская мова як мова мусульманскага свету і кірыліца як  аснова пісьменнасці ўсходнехрысціянскага свету і мовы камунізма ёсць не толькі сістэмамі знакаў, але і каланіяльным праектам.
 
Рымляне праводзілі мяжу паміж сабой і іншымі народамі, вызначаючы чужасць іх моваў як варварскіх, то бок пераймальных да мовы імперыі. Ленін меркаваў, што рэвалюцыя на Усходзе пачнецца толькі пасля яго лацінізацыі – замены арабскага вязьма на лацініцу. Моўная рэформа 1930-х, што ўвайшла ў гісторыю Беларусі як «наркамаўка», прывяла да русіфікацыі беларускай мовы.
 
Як улада праяўляе свае амбіцыі ў моўным полі, а літары і гукі кіруюць нашай мовай у прамым сэнсе слова – у лекцыі-перфомансе «The Transliterative Tease».
 
Лекцыя праводзіцца ў межах выставы «Моваланд», якая праходзіць з 22 лютага да 21 красавіка 2019 г. у галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Выстава «Моваланд» арт-групы «Slavs and Tatars» - гэта праект галерэі сучаснага мастацтва «Ў» і Гётэ-Інстытута, які ажыццяўляецца пры ласкавай падтрымцы Інстытута замежных сувязяў (Institut für Auslandsbeziehungen, ifa).

 

Назад