Тэматычны пакой Метамарфоза VR

Метамарфоза VR © Goethe-Institut

18.02.–30.03.2019

Гётэ-Інстытут у Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3
220123 Мінск

Віртуальнае падарожжа ў свет Франца Кафкі

Сустрэча з пражскім кінематаграфістам і мастаком Мікам Джонсанам


У панядзелак, 18 лютага 2019 г., а 19 гадзіне Гётэ-Інстытут у Беларусі запрашае на сустрэчу з пражскім кінематаграфістам і мастаком Мікам Джонсанам. Менавіта пад яго кіраўніцтвам у Празе ў 2018 г. паўстаў праект «Метамарфоза» («VRwandlung»). Міка Джонсан распавядзе пра гісторыю ўзнікнення гэтага ўнікальнага эксперыменту, а таксама цікавыя падрабязнасці вытворчага працэсу.

А Вы ведалі, што Кафка, верагодна, вынайшаў не толькі аўтаадказчык, але і акуляры віртуальнай рэчаіснасці? Пачынаючы з лютага 2019 года ў тэматычным пакоі Гётэ-Інстытута Вы зможаце акунуцца ў свет Грэгара Замсы і на ўласным целе адчуць ператварэнне ў насякомае.
 
Выдатнейшая прасторавая інсталяцыя «Метамарфоза VR» была распрацавана камандай старт-апа з Чэхіі пад кіраўніцтвам мастацкага дырэктара і рэжысёра Міка Джонсана. Яна дэманструе «Ператварэнне» Франца Кафкі – пражскі арыгінал сусветнай літаратуры, які з’яўляецца свайго рода візуальным пагружэннем: «Калі Грэгар Замса аднойчы ранкам прачнуўся ад турботных сноў, ён убачыў сябе ва ўласным ложку, ператворанага ў агромністае насякомае-паразіта.»
 
Дзякуючы акулярам віртуальнай рэчаіснасці Вы таксама раптам убачыце сябе ў свеце, дзе ўсё знаёмае падаецца чужым – і асабліва ўласнае цела. Як і Замсу Вам трэба будзе зноў навучыцца рухацца ў сваім новым целе – у пакоі, дзе ўсё ўзноўлена дакладна: пачынаючы ад мэблі і сканчаючы ўзорамі на шпалерах – у той час, калі за дзвярыма сям’я і шэф гучна будуць патрабаваць адчыніць ім.
 

360° Кафкі ў бібліятэцы

На думку Райнэра Стаха – аўтара актуальнай уганараванай прэміяй біяграфіі Кафкі – пражскі літаратар быў духоўным вынаходнікам 3D-бачання. Будучы натхнёным наведвальнікам т. зв. панарамаў кайзера – стэрэаскапічных карцінак – Кафка хацеў, каб прасторавы эфект, які паўставаў, паяднаўся б з кіно. У віртуальным пакоі можна запытаць пра гэта самога Райнэра Стаха альбо прачытаць адпаведны ўрывак з кнігі традыцыйным чынам – у бібліятэцы Гётэ-Інстытута ў Мінску.

Інфармацыя

З увагі на тое, што VR-інсталяцыю можна наведаць толькі паасобна, а кожнаму наведвальніку спатрэбіцца каля 5 хвілін, падрыхтуйцеся да чакання і заплануйце, калі ласка, больш часу на Ваш візіт. Калі Вы хочаце прывесці вялікую групу альбо цэлы клас, то мы прапануем Вам дыгітальнае Кафка-ралі праз тэматычны пакой і бібліятэку. Калі ласка, напішыце нам загадзя на адрас эл. пошты

bibliothek-minsk@goethe.de
 

Часы працы:

Серада, чацвер, пятніца:                              10:00–20:00
Субота:                                                           10:00–16:00


 

Назад