Конкурс Сад Гётэ

13.02.-03.03.2019

Беларусь

Гётэ-Інстытут у Беларусі шукае найлепшы сад Гётэ. Вы можаце далучыцца і прапанаваць нам распрацаваны Вамі праект міні-сада, клумбы з кветкамі ці нават агарода! Важная ўмова: праект павінен быць звязаны з творчасцю Й. В. Гётэ, нямецкай мовай альбо Гётэ-Інстытутам.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходны наступныя дакументы:
  • Эскіз запланаванага саду Гётэ. Гэта можа быць міні-сад, кветкавая клумба або невялікі агарод.
  • Спіс неабходных раслін.
  • Калькуляцыя выдаткаў (макс. 600 BYN).
  • Тлумачэнне на нямецкай мове таго, чаму гэта сад Гётэ: напрыклад, як ён звязаны з творчасцю нямецкага пісьменніка Й.В. Гёте, нямецкай мовай альбо Гётэ-Інстытутам.
  • Запоўнены бланк удзельніка.
 
Дасылайце ўсе матэрыялы да 03.03.2019 па электроннай пошце на адрас

Irina.Kolontaj@minsk.goethe.org  
 
На першым этапе будуць адабраны 10 школ з самымі арыгінальнымі ідэямі. Гэтыя 10 праектаў выйграюць фінансаванне сваіх ідэй і воркшоп з выкладчыцай з Германіі.

На другім этапе, які пройдзе восенню, журы Гётэ-Інстытута ў Беларусі абярэ школу з самым прыгожым садам.
Школа-пераможца атрымае эксклюзіўны прадмет садовай мэблі па свайму выбару.
 

Назад