Паказ фільма ЧАРОЎНАЯ МІСТЭРЫЯ, АБО ВЯРТАННЕ КАРЛА ШМІТА

Чароўная містэрыя, або вяртанне Карла Шміта Фота: © Razor_ Gordon_Timpen

19.02.2019, 19:00

Гётэ-Інстытут у Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3
220123 Мінск

«19/19»: нямецкія фільмы ў арыгінале

Гамбург, сярэдзіна 1990-х. Чарлі Шміт перажыў нервовы зрыў і лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы, а зараз жыве ў інтэрнаце пад наглядам выхавальніка. Ад наркотыкаў і алкаголю ён здолеў цалкам адмовіцца. Выпадкова ён сустракае старых сяброў, якія паспелі стаць музычнымі прадзюсерамі і зарабляюць шмат грошай. Замест прадпісанага ўрачом і запланаванага адпачынку ў Люнэбургскім парку Чарлі ўладкоўваецца на працу да сваіх сяброў. Неўзабаве ён возіць іх па ўсёй Германіі ў якасці менеджэра шалёнага рэйвавага турнэ. «Чароўная містэрыя» – гэта вясёлы тэхна-роўд-муві, гісторыя падарожжа ў пошуках самога сябе, згубленага праз вымушаны спакой.

Назад