Прэзентацыя кнігі Сарматыя

Кніга «Сарматыя» Выява (фрагмент): © Julija Rudsitskaja

08.03.2019, 17:00

Галерэя «Ў»

вул. Кастрычніцкая, 19
Мінск

Прэзентацыя паэмы Марыі Мартысевіч

У Міжнародны дзень салідарнасці жанчын паэтка Марыя Мартысевіч запрашае ў краіну Сарматыю, дзе кожная сарматка абавязана варыць боршч і ведаць, чым адрозніваецца булка ад каравая. Калі не ведаеш – лёс можа абысціся з табой нелітасціва. У гэтай краіне караля выбіраюць (дзіва!), але ўсе рашэнні прымаюцца пасля кансультацыі з дзяўчынкай-варажбіткай, і таму «Дзяўчынка з гандляркаю будуць іхнім урадам, нават калі іх краіны на мапах не будзе».
 
Міф пра Сарматыю песціла шляхта Рэчы Паспалітай (хто ж прызнаецца ў сваім сапраўдным паходжанні?). Асабліва вобраз сармата як рыцара, адданага Літве і Польшчы, апявалі (няхай часам з нязлоснай іроніяй) польскамоўныя класікі ХІХ ст. (яркі прыклад —«Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча).
 
«Мне прыйшло да галавы, што Сарматыя, можа, і заняпала, але сарматы нікуды не падзеліся. Прычым іх даволі шмат – варта азірнуцца навокал. І гаворка не пра нацыю – няхай нікога не ўводзіць у зман тое, што я пішу па-беларуску. Не ўсе беларусы – сарматы, як і не ўсе сарматы – беларусы. Уласна, пра гэта вершы».
 
У любых няясных абставінах прасейвай муку,
Каб, як грудзі з гарсэту, з дзяжы выпірала цеста.
Калі анямела рука, я мяняю руку,
Нібы ў царкве з вянцом стаю за нявестай.

 

Назад