Выстава Эмі Уайнхаўс: Сямейны партрэт

Эмі Уайнхаўс Фота (фрагмент): © Jewish Museum London

15.06.–31.08.2019

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

пл. Свабоды, 15
Мінск

Эмі Уайнхаўс

Эмі Уайнхаўс – ікона ў гісторыі поп-музыкі, шасціразовая лаўрэатка прэміі «Грэмі», яе слухалі мільёны. І толькі нямногія ведаюць, што карані яе сям’і знаходзяцца ў Беларусі. У 1890 г. прапрапрадзед Эмі Гарыс Уайнхаўс эміграваў разам са сваёй сям’ёй з Мінску ў Лондан і больш ніколі не вярнуўся на радзіму. Але сям’я беражліва захоўвае памяць аб сваіх продках і іх гісторыю да сённяшняга дня.
 
Старэйшы брат Эмі Уайнхаўс Алекс быў куратарам выставы спадчыны Эмі і шматікіх артэфактаў сям’і ў Яўрэйскім музеі ў Лондане. Пасля выстава з поспехам была паказана ў Сан-Францыска, Вене, Тэль-Авіве, Амстэрдаме, Мельбурне ды іншых гарадах свету.
 
Выстава распавядае кранальную гісторыю спявачкі і яе яўрэйскай сям’і. Наведвальнікаў выставы чакаюць незвычайныя сямейныя фатаграфіі, інструменты, кружэлкі, статуэткі «Грэмі». Можна будзе нават убачыць калекцыю яе ўлюбёнага аддзення. Суправаджальныя тэксты, якія напісаў яе брат – вельмі асабістыя і поўныя пяшчоты. Здымкі і асабістыя рэчы, да якіх Эмі вельмі была прывязана, створаць у наведвальнікаў пачуццё ўваходу ў асабістую прастору Эмі.
 
Прыезд выставы ў Беларусь – гэта сімвалічнае завяршэнне турнэ і вяртанне дадому ўсёй сям’і Уайнхаўс. Бо пасля сканчэння выставы ў Мінску яе экспанаты вернуца ў Яўрэйскі музей у Лондане і сям’ю Эмі, іх доўгі час нельга будзе ўбачыць. У гісторыі сям’і Эмі прыезд на адкрыццё выставы і тым самым першае навадванне краіны сваіх продкаў стануць важнай вехай.
 
Гётэ-Інстытут адыццяўляе гэты праект разам са шматлікімі партнёрамі, каб звярнуць увагу на схаваную яўрэйскую спадчыну краіны і зацікавіць ёй шырокія колы грамадскасці. Тую ж мэту пераследуе і Цэнтр беларуска-яўрэйскай спадчыны. Сярод партнёраў – Музей гісторыі горада Мінска, а таксама Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі. Пра вялікае жаданне вяртання такіх асобаў у Беларусь засведчыла паспяхова праведзеная краўдфаўндынгавая кампанія на платформе «Улей» – удзел у ёй узялі не толькі шматлікія грамадзяне, але і асобныя IT-кампаніі.
 
Выставу суправаджае шырокая культурная праграма. Гэта экскурсіі па горадзе, дыскусіі, наведванні выставы, конкурсы «Look-alike» ды шмат чаго яшчэ – даведацца падрабязнасці можна на сайтах Гётэ-Інстытута і партнёраў-удзельнікаў праекта.

 
Партнёры праекта:
 
Пасольства Ізраіля ў Беларусі
Gismart
Itransition
Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый і абшчын
ICON-Magazin
Гатэль «Еўропа»
Рэкламнае агенства «Свет города»
Адвакат Сяргей Зікрацкі
Belavia OnAir
Cabinet
Mockingbird
 

Назад