Літаратурная майстэрня для моладзі Пісьменнікі

Флаер © Goethe-Institut

Пт, 23.08.2019 -
Пт, 20.09.2019

Мінск

Мы шукаем «пісьменнікаў»!
 
Праект «Пісьменнікі» запрашае да ўдзелу маладых людзей і дзяўчат з Беларусі, якія маюць добрыя веды нямецкай мовы. Тых, хто:
 
  • добра ўмее пісаць і чытаць,
  • цікавіцца літаратурнай творчасцю,
  • хацеў бы пазнаёміцца з сучаснымі аўтарамі з Германіі і Беларусі і пашырыць свой кругагляд.

Кіраваць працай літаратурнай майстэрні «Пісьменнікі» будуць літаратар з Германіі ды рэферэнтка з Беларусі. Маюць паўстаць гісторыі, вершы, тэксты песень, рэп-тэксты, каментары, тырады і іншыя літаратурныя формы. Удзел у працы майстэрні паспрыяе развіццю літаратурнага таленту і крэатыўнасці ў маладых людзей і дзяўчат. Іх навучаць тэхнікам і метадам, з дапамогай якіх можна будзе стварыць уласны тэкст і прадставіць яго.
 
Хада праекта
 
Запланавана правядзенне трох літаратурных майстэрань у Мінску пад кіраўніцтвам пісьменніка з Германіі. Першая з іх адбудзецца 17–19 кастрычніка 2019 года. У студзені і сакавіку 2020 года пройдуць дзве наступныя. У час паміж правядзеннем майстэрань у Мінску будуць праходзіць сустрэчы, падчас якіх іх удзельнікі будуць практыкавацца ў пісьме, а таксама аналізаваць і перапрацоўваць свае тэксты. На некаторыя сустрэчы будуць запрошаны і беларускія пісьменнікі. Напрыканцы праекта ў Гётэ-Інстытуце адбудуцца чытанні, на якіх будуць прадстаўлены тэксты ўсіх яго ўдзельнікаў. Акрамя таго, некаторыя ўдзельнікі праекту прадставяць свае тэксты на міжнародным літаратурным фестывалі ў Германіі.
 
Аплата выдаткаў на ўдзел
 
Удзел у праекце «Пісьменнікі» бясплатны. Усе выдаткі, якія паўстаюць у выніку ўдзелу ў праекце, бярэ на сябе Гётэ-Інстытут.
 
Умовы ўдзелу:
 
  • узрост удзельнікаў: 14–17 гадоў;
  • патрабуецца добрае валоданне нямецкай мовай;
  • удзельнікі павінны навучацца ў школах Беларусі.

Для ўдзелу неабходна прадаставіць:
 
  • матывацыйны ліст на нямецкай мове (не больш за 1 старонку), у якім даецца адказ на пытанне «Чаму я хачу прыняць удзел у гэтым праекце?»
  • невялікі відэаролік-самапрэзентацыю (працягласцю не больш за хвіліну) (прапануецца адказаць на пытанні «Што мяне цікавіць?», «Якія кніжкі я люблю чытаць?», «Якія фільмы я люблю глядзець?», «Чым я займаюся ў вольны час?» і д. т. п.)
  • кантактны фармуляр.

Дасылайце неабходныя дакументы і спасылкі на свае відэаролікі да 20 верасня 2019 г. на адрас электроннай пошты

weltenschreiber-belarus@goethe.de
 

Назад