Фотавыстава Зімон Мэнэр: Комплекс назірання

Архіўнае фота Фота: MfS-HA-VIII-Fo-0448-Bild-0034

10.09.-01.10.2019

Галерэя сучаснага мастацтва Ў

вул. Кастрычніцкая 19
Мінск

Архіўнае фота

На працягу двух гадоў (2011-2012) нямецкі мастак Зімон Мэнэр працаваў у архівах Службы дзяржаўнай бяспекі ГДР, шырока вядомай як Штазі і адной з самых эфектыўных арганізацый такога кшталту. У 1980-х гг. у Штазі працавала больш за 90.000 агентаў. Аднак пасля падзення Берлінскага муру ў 1989 г. служба перастала існаваць. Сёння, праз 30 гадоў, мастак адкрывае архівы, якія яшчэ не так даўно існавалі пад грыфам «Зусім сакрэтна».
 
Фатаграфіі праекта «Комплекс назірання» - гэта дакументацыя працы агентаў па сачэнні і назіранні. Фатаграфіі выявіліся эфектыўным і зручным сродкам для супрацоўнікаў Штазі на ўсіх этапах дзейнасці ад навучання да ўнутранай кухні і палявой працы.
 
Так, у раздзеле «Семінар па маскіроўцы» фатаграфіі дэманструюць, як пераапранацца, каб стаць максімальна незаўважным у натоўпе. Партрэты са схаванымі тварамі ўяўляюць сабой серыю тыпажоў – паліцэйскі, рабочы, урач, чыноўнік і г. д.
 
У раздзеле «Перадача сакрэтных знакаў» глядач бачыць перад сабой фігуру, якая стаіць да яго спінай. Тры фатаграфіі адрозніваюцца адна ад адной толькі невялічкімі зменамі ў паставе рук. Кожная з гэтых пастаў – гэта сігналы, якімі агенты абменьваліся адзін з адным.  
 
Раздзел «Знакі шанавання аддзела тэлефоннага назірання» ўяўляе сабой неафіцыйную цырымонію ўзнагароды супрацоўнікаў.
 
Зімон Мэнэр выносіць у публічную прастору фатаграфіі, якія не былі прызначаны для вачэй публікі. Тым самым глядач трапляе ў сітуацыю, калі ён назірае за назіральнікамі.
 
Праект «Комплекс назірання» не проста рэканструюе архіў Штазі. Ён перакідвае мост паміж арганізацыямі часоў Халоднай вайны да сучаснага стану, калі межы паміж прыватнай і публічнай сферамі выяўляюцца размытымі, а канфідэнцыяльнасць часта парушаецца. Такім чынам рэканструкцыя мінулага робіцца кропкай зборкі сучаснасці.
 
У межах Месяца фатаграфіі ў Мінску 2019.
 
#рэ/дэканструкцыя_гісторыі
#зазоры_гісторыі
 

Назад