Літаратурныя чытанні Тэрэзія Энцэнсбергер: Калька

Літаратурныя чытанні Тэрэзіі Энцэнсбергер Выява: Goethe-Institut; Carl Hanser Verlag (Buchcover)

04.10.2019, 19:00

Гётэ-Інстытут у Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3
220123 Мінск

Літаратурныя чытанні Тэрэзіі Энцэнсбергер

Луізэ Шылінг маладая, прагная ведаў, перад ёй – цудоўная будучыня. У пачатку бурлівых 1920-х гг. яна паступае на навучанне ў Школу Баўхауса ў Ваймары, дзе вучыцца ў такіх выкладчыкаў, як Гропіус і Кандзінскі. Яна кідаецца ў гушчу мараў і ідэй сваёй эпохі. Луіза хоча шмат дасягнуць у жыцці – і гэта мала звязана з шанаваннем вялікіх мужчын.
 
Спачатку яна закахалася ў бліскучага студэнта Якаба, які вывучае мастацтва, потым – у палітызаванага графіка Германа. Аднак гэта толькі дзве постаці бурлівага часу. Разам з тэхнікай і мастацтвам, камунізмам і авангардам, папулізмам і моладзевым рухам Луіза знаёміцца з грамадскімі ўтопіямі, якія дасёння аказваюць на нас уплыў. Становіцца ўсё больш зразумела, нібыта як пры чытанні сучаснай газеты, што барацьба за вялікую свабоду ніколі не спыніцца перад уласным маленькім жыццём. Імкліва і вельмі сучасна Тэрэзія Энцэнсбергер распавядае пра маладую жанчыну ў віры яе жыцця: пачынаючы ад брутальных канфліктаў паміж правымі і левымі ды сканчаючы скачком пары закаханых у начную раку – у тыя часы, амаль сто гадоў таму.
 

Тэрэзія Энцэнсбергер Фота (фрагмент): © Rosanna Graf Тэрэзія Энцэнсбергер нарадзілася ў 1986 г. у Мюнхене, жыве ў Берліне. Вывучала кінематаграфію і фільмазнаўства ў Бард каледжы ў Нью Ёрку. Будучы незалежнай журналісткай, супрацоўнічае з «Франкфуртэр альгемайнэ цайтунг», «Франкфуртэр альгемайнэ зонтагсцайтунг», «Цайт анлайн», «Краўтрэпортэр» і «Манаполь». У 2014 г. яна заснавала часопіс «БЛОК магацін», які быў узнагароджаны шэрагам прэмій.
 



 

Назад