Архітэктурная выстава Горад заўтрашняга дня

Забудова на бульвары Талбухіна ў Мінску. Арх. Ю. Шпіт, Е. Саманчук. 1965. Фота: БГАНТД

01.10.-23.10.2019, 11:00-20:00

Zal#2 галерэі «Арт-Беларусь»

вул. Казлова, 3
Мінск

Забудова на бульвары Талбухіна ў Мінску. Арх. Ю. Шпіт, Е. Саманчук. 1965.

Ад піянерскіх лагераў і дамоў работнікаў мастацтваў да палацаў шлюбу: дзейнасць і спадчына савецкага горадабудаўніцтва і архітэктуры да сёння вызначаюць ландшафт гарадоў на тэрыторыі былога СССР. Карані гэтай культуры будаўніцтва трэба шукаць у авангардысцкіх рухах міжваеннага часу, асабліва ў даробку Баухауса і УНОВІСа. Савецкі мадэрнізм стаў тэмай новай перасоўнай выставы Гётэ-Інстытута.

Савецкія гарады і іх архітэктура распрацоўваліся як узор для новага грамадства. Такая архітэктура павінна была перадаць пачуццё сацыяльнай еднасці ва ўсім СССР. Перасоўная выстава «Горад заўтрашняга дня» даследуе архітэктурнае ўвасабленне альтэрнатыўных сацыяльных канцэпцый, якія маюць адначасова эмансіпатыўныя, але і рэпрэсіўныя, каланіяльныя элементы. Найбольшая ўвага надаецца развіццю мадэрнісцкай савецкай архітэктуры і яе сучаснай спадчыны, уключаючы асноўных прадстаўнікоў, мясцовую спецыфіку гарадоў і невядомыя шэдэўры.

Выстава працуе кожны дзень, акрамя панядзелкаў.

Куратары: Рубэн Арэўшацян, Ана Кац, Георг Шольхамер
Куратар беларускай часткі выставы: Дзмітрый Задорын

У межах выставы адбудзецца суправаджальная праграма:

28.10.2019 Шпацыр з Дзмітрыем Задорыным «Мінскі феномен»

01.10.2019 Подыумная дыскусія з Нiнi Палавандзiшвілi і Ленай Прэнц: Мастацтва для архітэктуры - каму гэта трэба?

02.10.2019 Даклад Вольфганга Кіля (Берлін): Вылячэнне праз разбурэнне?

04.10.2019 Літаратурныя чытанні з Тэрэзіяй Энцэнзбергер: Калька

04.10.–04.11.2019 Тэматычны пакой «Баўхаус» у Гётэ-Інстытуце ў Беларусі

07.10.2019 Гісторыя Баўхауса праз прызму аўтарскіх правоў

12.10.2019 Кінапаказ «Дух Баўхауса: 100 год Баўхаусу» ў кінатэатры «Ракета» (Cinemascope, Beat Weekend)

20.10.2019 Баўхаус і савецкі мадэрн: куды прывёў трансфер ведаў?

21.10.2019 Позні мадэрн і паслядоўнікі школы Баўхаус

22.10.2019 Лекцыя-перформанс са Штэфанам Русу (Бішкек/Кішынёў): Re-imagening the public space through contemporary art and social practices
 

Назад