Подыумная дыскусія Мастацтва для архітэктуры - каму гэта трэба?

Грузія. Мастацтва для архітэктуры. | Фота: © DOM publishers Фота: © DOM publishers

01.10.2019, 19:00

Галерэя «Арт-Беларусь»

вул. Казлова, 3
Мінск

Грузія. Мастацтва для архітэктуры.

Размаўляюць Нiнi Палавандзiшвілi і Лена Прэнц аб прыкладзе Грузіі і не толькі

Архітэктура савецкага мадэрнізму пры ўсіх намаганнях энтузіястаў не атрымала належнага прызнання сярод гарадскіх уладаў, чыноўнікаў і інвестараў. Многія ўнікальныя будынкі ўжо знеслі, лёс іншых вісіць на валаску. Разам з імі знішчаюцца або паступова прыходзяць у заняпад творы мастацтва, якія ўпрыгожвалі іх - дэкаратыўныя пано, мазаікі і сграфiта. Некалі яны адзначалі функцыю будынка, структуравалі яго фасад і часцяком па-майстэрску зліваліся з ім у адно цэлае. Куратарка і дызайнерка Ніні Палавандзішвілі цягам гадоў збірала матэрыялы аб мазаіках у Грузіі. Мастацтвазнаўца Лена Прэнц даследвала архітэктуру і мастацтва перыяду позняга сацыялізму. Удваіх яны апублікавалі гід-даведнік па мазаіках Грузіі, які выйшаў у мінулым годзе ў выдавецтве «DOM publishers». У сваёй прэзентацыі аўтаркі раскажуць пра свае любімыя знаходкі, паразважаюць аб каштоўнасці савецкага мадэрнізму і яго манументальнага мастацтва і падзеляцца сваім поглядам на магчымыя сцэнары захавання савецкай спадчыны.

Назад