Лекцыя Вылячэнне праз разбурэнне?

Палацавая плошча (1996). | Фота (фрагмент): © Michael Lange Фота (фрагмент): © Michael Lange

02.10.2019, 19:00

Галерэя «Арт-Беларусь»

вул. Казлова, 3
Мінск

Палацавая плошча (1996)

З удзелам Вольфганга Кіля (Берлін)

Спрэчка аб адным берлінскім помніку і яе палітычныя аспекты
 
Палац Рэспублікі ў цэнтры Берліна – гэта нешта значна большае, чым проста прыклад з гісторыі архітэктуры ГДР. Ён не знік разам з сацыяльнай сістэмай, якая дала яму жыццё, а таму атрымаў дадатковы «пасмяротны» сэнс. На працягу 18 (!) гадоў цягнуліся дыскусіі, будзе ён стаяць і далей, або павінен знікнуць. Адказ на гэта пытанне быў індыкатарам палітычнай культуры некалі падвоенага горада, які з 1990 года напружана змагаўся за пераадоленне ўласнага палітычнага і культурнага падзелу. Пачынаючы з 1992 года заходнеберлінскія фракцыі выказваліся за ініцыятыву замены палаца ГДР копіяй разбуранага ў 1951 годзе замка пруска-германскага імператара. Спрэчка мела дзіўныя формы, настойлівасць бакоў некалькі разоў выводзіла дыскусію на ашаламляльныя віражы. У рэшце рэшт перамаглі прыхільнікі рэканструкцыі. Некалі пышны мадэрнісцкі будынак ГДР, праўда праз сваеасаблівае выкарыстанне амаль пазбаўлены ад ідэалагічнага забруджвання, знік з цэнтра горада. Яго замяніла эканамічна цалкам ірацыянальная копія фантазійнага замка, пра магчымасці выкарыстання якой да гэтага часу спрачаюцца. Адным з тых, хто прайграў, з'яўляецца маладое пакаленне. Яно б хацела развіваць уласныя футурыстычныя ідэі на голым фоне «чыстага мадэрнізму». Бо імітацыя барочных фасадаў будзіць пачуцці толькі ў састарэлых бабулі і дзядулі. І ў турыстаў.

Назад