Чытанне кнігі Прывіды таксама ходзяць у школу

Сумеснае чытанне (ілюстрацыйнае фота). Фота: Pressmaster © Colourbox Фота: Pressmaster © Colourbox http://www.colourbox.com

28.09.2019, 11:00–12:00

Гётэ-Інстытут у Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3
220123 Мінск

28 верасня ў 11 гадзін у бібліятэцы Гётэ-Інстытута адбудзецца сумеснае  чытанне гісторыі дзіцячай пісьменніцы Дагмар Гайслер «Прывіды таксама ходзяць у школу», якое разлічана на дзяцей ва ўзросце ад 5 гадоў.
А пасля чытання разам з маленькімі чытачамі мы змайструем страшных прывідаў.  

Вокладка кнігі Выява: © Verlagsgruppe Oetinger Пра што распавядае Дагмар Гайслер у гэтай кнізе?

Прывіды таксама вучацца чытаць і пісаць у пачатковай школе. Але значна больш цікава даведацца, як несці сваю галаву пад пахай, бразгаць ланцугамі і рабіцца нябачным. Не так проста гэта даецца маленькаму прывіду Бенедзікту. Аднойчы школа прывідаў трапляе ў небяспеку, і, нарэшце, Бенедыкт можа паказаць, на што ён здольны.

Назад