VR-інсталяцыя Тэматычны пакой «Баўхаус»

Тэматычны пакой «Баўхаус» Фота: Goethe-Institut/Viktoryia Kharytonava

04.10.-30.11.2019

Гётэ-Інстытут у Беларусі

вул. Веры Харужай, 25/3
220123 Мінск

Тэматычны пакой «Баўхаус»

Баўхаус для ўсіх у бібліятэцы Гётэ-Інстытута!

Да стогадовага юбілею заснавання Баўхауса мы падрыхтавалі спецыяльную медыякалекцыю і запрашаем вас глыбей пазнаёміцца з гэтай тэмай. Вы зможаце прачытаць самыя новыя кнігі пра Баўхаус, даведацца аб яго ўплыве на сучаснасць і нават фактычна наведаць будынак школы Баўхаус у Дэсау праз нашу VR-інсталяцыю. Акрамя таго, вы зможаце зрабіць персанальны тэст сапраўднай мэблі ў стылі Баўхаус. Выдатная прасторавая інсталяцыя «Віртуальны Баўхаус» была распрацавана Гётэ-Інстытутам у Бостане ў супрацоўніцтве з кампаніяй «Cologne Game Lab»  (CGL) / TH Köln.
 
«Віртуальны Баўхаус» прапануе наведвальнікам незвычайныя ўражанні, пераносячы іх у архітэктурную прастору будынка-іконы Школы Баўхаусу ў Дэсау, які быў узведзены ў 1925/26 гг. паводле праекта першага дырэктара школы Вальтэра Гропіуса, у тым выглядзе, які ён меў у 1920-х гадах. У гэтым наваколлі, якое ўздзейнічае на ўсе ворганы пачуццяў, наведвальнікам можна будзе напрамую пазнаёміцца з галоўнымі ідэямі школы, адкрываючы для сябе ўнутраную архітэктурную прастору.
 
Акуніцеся ў свет Баўхауса ў тэматычным пакоі Гётэ-Інстытута. Адкрыйце для сябе інтэрнаты, у якіх жылі і працавалі студэнты, паглядзіце эксперыментальную пастаноўку ў сцэнічнай майстэрні, прайдзіцеся па лесвіцы-іконе будынку, які адначасова выступаў у якасці куліс для фатаграфій і курсаў малявання, дзе праходзілі вядомыя святкаванні, якія карысталіся дрэннай славай.
 
 
Акрамя таго, мы прапануем усім наведвальнікам паўдзельнічаць у дыгітальным Баўхаус-ралі па тэматычным пакоі і бібліятэцы, а таксама гульню Енга, выставу некаторых твораў, прысвечаных Баўхаусу, і знаёмства з ім у дапоўненай рэчаіснасці.
 

інфармацыя для наведвальнікаў

Паколькі VR-інсталяцыю можна наведаць толькі паасобку, прычым кожнаму наведвальніку спатрэбіцца на гэта каля пяці хвілін, улічыце, калі ласка, гэты момант і заплануйце больш часу на Ваша наведванне.

Калі Вы хацелі б прыйсці да нас з вялікай групай альбо школьным класам, калі ласка, паведаміце нам аб гэтым па электроннай пошце:
 
bibliothek-minsk@goethe.de
 
Часы працы:

04.10.-30.11.2019
Серада, чацвер, пятніца: 10:00–20:00
Субота: 10:00–16:00

Месца правядзення:

Бібліятэка Гётэ-Інстытута ў Беларусі, Мінск, вул. В. Харужай, 25/3, 4-ы паверх

Уваход вольны

Даведкі: +375 17 2377119

Назад