Конкурс Secondary Archive

Secondary Archive Выява: © Secondary Archive

20.05.-20.06.2021

Online

Адкрыты конкурс для маладых мастачак* з Украіны і Беларусі
 
The Katarzyna Kozyra Foundation (Варшава, Польшча) у партнёрстве з галерэяй «Артсвіт» (Дніпро, Украіна) і Goethe-Institut (Мінск, Беларусь) запрашае маладых мастачак* прыняць удзел у адкрытым конкурсе SECONDARY ARCHIVE, анлайн-платформе для жанчын-мастачак Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Мэта праекта – прасоўванне, адкрыцццё і пераадкрыццё жанчын-мастачак, а таксама найбольш каштоўных з’яваў сучаснага мастацтва з жаночага пункту гледжання ў рэгіёне. У архіве сабраны асабістыя погляды і творчыя працы жанчын-мастачак трох пакаленняў ‒ тых, хто быў актыўны да 1991 года, пакалення, што пачало сваю мастацкую практыку адразу пасля падзення камуністычнага рэжыму, і маладых мастачак, якія нарадзіліся пасля 1991 года.  SECONDARY ARCHIVE з’яўляецца міжнароднай крыніцай  інфармацыі пра жаночае мастацтва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, карыснай як для прафесіяналаў у галіне мастацтва, так і для шырокай аўдыторыі. Праект ужо сабраў выказванні і дакументацыю творчасцi   мастачак Польшчы, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі, і ў дадзены момант вядзе пашырэнне данных, працуючы з матэрыяламi мастачак з Украіны і Беларусі.
 
Адкрыты конкурс абвешчаны для маладых жанчын-мастачак, што толькі пачынаюць сваю кар’еру, з мэтай прадставіць іх голас і прафесiйную перспектыву. Кандыдаткам, якія пройдуць адбор, будзе прапанавана стварыць свае творчыя выказванні для архіва ў супрацы з куратаркамi  праекта. Вынік гэтай працы будзе апублікаваны на сайце архіва. Асобна, журы праекта будзе абрана па адной мастачцы з Украiны i Беларусi, чыя мастацкая практыка будзе заахвочана спецыяльнай прэміяй.
 

Хто можа ўдзельнічаць? - Жанчыны-мастачкі, якія працуюць з рознымі медыя з Украіны і Беларусі, і якія нарадзіліся ў 1991 годзе і пазней.
 
Правілы ўдзелу: мастачкі, зацікаўленыя ва ўдзеле, павінны даслаць наступныя данныя на ангельскай і нацыянальнай мове ў адным PDF-файле (макс. 20 МБ):
 
1) Рэзюмэ (CV)
2) Партфоліа (для відэа: калі ласка, дадайце спасылкі і паролі, калі  неабходна).
3) Кароткі выклад, які тлумачыць мастацкую практыку і бачанне (2000 знакаў максімум на кожную мову).
 
Адрас для перасылкі:

contact@secondaryarchive.org

Назва ліста: Secondary Archive Open Call. Belarus / Ukraine (укажыце вашу краіну)

Дэдлайн падачы заявак: 20.06.2021
 
Мы заклікаем мастачак дасылаць партфоліа як мага раней, таму, што журы пачне разглядаць і вывучаць заяўкі адразу ж, як толькі яны будуць атрыманыя.

Па ўсіх пытаннях і для атрымання дадатковай інфармацыі, калі ласка, пішыце па адрасе:
 
contacthello@secondaryarchive.org

Партнёры праекта:

Katarzyna Kozyra Foundation
 
Artsvit Gallery
 
Goethe-Institut
 
«Secondary Archive ‒ Платформа для мастачак  Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: Украіна і Беларусь» пры падтрымцы Еўрапейскага Саюзу ў межах праграмы «House of Europe programme».

 
 
Размешчана 20.05.2021
Вынікі будуць абвешчаныя 30.06.2021
 
____________________________________________
*Што тычыцца гендэрнага вызначэння жанчыны, мы прымаем мастакоў любога полу, якія лічаць сябе жанчынамі

Назад