У першы год пандэміі KOOB, якую ў яе роднай Беларусі празвалі «прынцэсай соулу», пераехала ў Берлін.
Разам са сваёй групай KOOB чаргуе джаз з авангардам і соулам і змешвае жанры уіндывідуальны стыль, які адначасова захапляе, турбуе і здзіўляе аўдыторыю. KOOB, лаўрэатка некалькіх джазавых конкурсаў, прэзентуе сваю сёлетнюю праграму «Муравой травой» .