клас па вырабе папяровых кветак з Разалінай Бусел
Праца «Жалобная раніца» з'яўляецца часткай доўгатэрміновага праекта «Межы і абмежаванні» Разаліны Бусел, у якім мастачка апрацоўвае свой досвед міграцыі і перасялення. У яе творчасці чорныя гваздзікі сімвалізуюць горыч і памежныя сітуацыі, такія як канец жыцця ў адным месцы і новы пачатак у іншым.
© Wojciech Chrubasik, BWA Wrocław
Гэты майстар-клас пакажа Вам, як вырабляць гваздзікі з простых матэрыялаў, такіх як крэпавая папера і дрот. Наведвальні_цы пройдуць праз творчы працэс з пакрокавым тлумачэннем, атрымоўваючы магчымасць стварыць уласную гваздзіку як сімвал смутку і пакут альбо іншых эмоцый. Падчас выраблення кветак усім удзельні_цам прапануецца задумацца над трагічнымі момантамі і праблемамі, якія займаюць іх розум.
Усе матэрыялы будуць прадастаўлены для ўдзельні_ц семінара.
Назад