Сільвія Сасэ, Ірына Герасімовіч, Зміцер Вішнёў
Акцыя «33 кнігі для іншай Беларусі» дазваляе выдаваць кнігі, якія немагчыма было выдаць у Беларусі. З гэтай мэтай акцыя ўстанаўлівае партнёрскія адносіны паміж незалежнымі выдавецтвамі з Беларусі і іншымі еўрапейскімі выдавецтвамі і такім чынам дапамагае ствараць культурную прастору ня толькі ўздоўж нацыянальных межаў.
Ініцыятар_кі акцыі «33 кнігі» Сільвія Зассэ і Ірына Герасімовіч прадставяць акцыю, канцэпцыю, гісторыю ўзнікнення і далейшыя планы. Разам з беларускім выдаўцом і паэтам Зміцерам Вішнёвым яны таксама распавядуць пра першыя дзве кнігі, якія былі выдадзены ў межах акцыі. Гэта анталогія даўжынёй амаль 600 старонак з паэзіяй, тэкстамі п'ес і задакументаванымі пастаноўкамі двух літаратурных аб'яднанняў, якія істотна паўплывалі на вызваленне беларускай літаратуры ад савецкай традыцыі: руху «Бум-Бам-Літ» і «Таварыства Вольных Літаратараў». Анталогія была створана ў супрацоўніцтве паміж швейцарскім выдавецтвам diaphanes і ўжо не існуючым беларускім выдавецтвам «Галіяфы». Другая кніга, «Слоўнік вайны» Астапа Слівінскага – гэта зборнік апавяданняў, якія ўкраінскі паэт пачуў ад людзей ва ўцёках. Беларускі пераклад Ірыны Герасімовіч выдаецца сумесна выдавецтвамі «Галіяфы» і edition.fotoTAPETA.
Таксама будуць абмяркоўвацца будучыя кнігі: Зміцер Вішнёў, напрыклад, прачытае колькі вершаў са зборніка «unverordnungsverweigerung» (пераклад на нямецкую Ніны Велер).
Удзельні_цы
Ірына Герасімовіч нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску і з 2009 года працуе перакладчыцай-фрылансеркай. Пераклала на беларускую мову творы Лукаса Бэрфуса, Георга Бюхнера, Монікі Рынк, Норы Гомрынгер, Мехдзі Марадпура, Ёнаса Люшэра, Міхаіла Кёльмэера, Франца Холера і іншых нямецкамоўных аўтара_к. Яна таксама працуе куратаркай у галіне выяўленчага мастацтва і з'яўляецца членам Германскай акадэміі мовы і паэзіі. З 2021 года з'яўляецца дактаранткай на славянскім семінары Цюрыхскага ўніверсітэта ў праекце SNF «Мастацтва і дэзінфармацыя».
Сільвія Засэ – прафесар славянскай літаратуры ў Цюрыхскім універсітэце, сузаснавальніца і сябра Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры (ZKK). Яна з'яўляецца рэдактаркай выданняў novinki і Geschichte der Gegenwart. Навейшая яе публікацыя: Сільвія Засэ, «Перавароты ў адваротнае. Аб субверсіі як тэхніцы ўлады», Matthes & Seitz 2023.
Беларускі празаік, паэт і мастак Зміцер Вішнёў
– важны літаратурны голас у Беларусі. Ён сузаснаваў літаратурны рух «Бум-Бам-Літ», які быў адной з самых значных з'яў у беларускай літаратуры 1990-х гадоў. Ён з'яўляецца аўтарам дзевяці кніг на беларускай мове, у тым ліку антыраману «Калі прыглядзецца – Марс сіні» (2018). З 2007 па 2022 год Зміцер Вішнёў быў кіраўніком «Галіяфаў» – аднаго з вядучых незалежных выдавецтваў Беларусі. На нямецкай мове яго вершы з'яўляліся ў розных анталогіях, таксама публікаваліся яго эсэ і раман Das Brennesselhaus («Замак пабудаваны з крапівы»), Luxbooks, 2014. З ліпеня 2022 года Зміцер Вішнёў з'яўляецца сябрам праграмы «Пісьменнікі ў выгнанні» нямецкага ПЭН-цэнтра.
Удзельні_цы
© Nikita Fedosik
Ірына Герасімовіч нарадзілася ў 1978 годзе ў Мінску і з 2009 года працуе перакладчыцай-фрылансеркай. Пераклала на беларускую мову творы Лукаса Бэрфуса, Георга Бюхнера, Монікі Рынк, Норы Гомрынгер, Мехдзі Марадпура, Ёнаса Люшэра, Міхаіла Кёльмэера, Франца Холера і іншых нямецкамоўных аўтара_к. Яна таксама працуе куратаркай у галіне выяўленчага мастацтва і з'яўляецца членам Германскай акадэміі мовы і паэзіі. З 2021 года з'яўляецца дактаранткай на славянскім семінары Цюрыхскага ўніверсітэта ў праекце SNF «Мастацтва і дэзінфармацыя».
© Universität Zürich
Сільвія Засэ – прафесар славянскай літаратуры ў Цюрыхскім універсітэце, сузаснавальніца і сябра Цэнтра мастацтваў і тэорыі культуры (ZKK). Яна з'яўляецца рэдактаркай выданняў novinki і Geschichte der Gegenwart. Навейшая яе публікацыя: Сільвія Засэ, «Перавароты ў адваротнае. Аб субверсіі як тэхніцы ўлады», Matthes & Seitz 2023.
© Maximilian Gödecke
Беларускі празаік, паэт і мастак
Зміцер Вішнёў

Назад