Музыка Kriwi – гэта мудрагелістая сумесь трох жаночых галасоў, жывых лупінгаў, гітар і перкусійнай электронікі. Бадай найважнейшы этна-ф'южн-гурт з Беларусі запрашае на гуканне вясны паводле старажытнага беларускага паганскага абраду.
Наведвальні_цы змогуць ня толькі паслухаць музыку, але і паўдзельнічаць у сумесных спевах у тэатры ACUD. Затым абуджэнне прыроды і прылёт птушак будуць вітацца інтэрактыўным перфомансам у суседнім Вайнбергспарку.
Акуніцеся ў гэты традыцыйны рытуал усімі пачуццямі – няхай вас агорне кантраст фальклорных і сучасных гукаў гэтага ўнікальнага беларускага этна-гурта.
Вераніка Круглова – спявачка, лідарка Kriwi, актрыса, фізіятэрапеўтка, сертыфікаваны майстар Дзэн Шыяцу для аздараўлення і развіцця асобы.
Настасся Хмель– спявачка, мультыінструменталістка, кампазітарка і настаўніца.
Аквалерыя Новік – спявачка, выкладчыца спеваў і кампазітарка.
Назад