Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Onleihe - PC und Laptop Illustration: Maria Tran Larsen © Goethe-Institut

Onleihe
Карыстанне Onleihe на камп'ютары альбо ноўтбуку

На гэтай старонцы мы пакажам Вам, як карыстацца дыгітальнай бібліятэкай Onleihe, якая змяшчае больш за 23.000 нямецкіх выданняў, на камп’ютары альбо ноўтбуку. Іншую інфармацыю аб Onleihe Вы знойдзеце на старонцы Onleihe: дыгітальная бібліятэка.

Крок 1: Рэгістрацыя на Mein Goethe.de

Для карыстання Onleihe неабходна зарэгістравацца на нашым сайце Mein Goethe.de Калі ў Вас яшчэ няма акаўнта на нашай старонцы, то зарэгіструйцеся там, калі ласка. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам бясплатнае.

Уваход у акаўнт
Рэгістрацыя
 

Крок 2: Актывацыя Onleihe

Пасля рэгістрацыі на Mein Goethe.de абярыце пункт меню “Meine Onleihe” (“Мой Onleihe”) і клікніце там на “Anmelden” (зарэгістравацца).

Рэгістрацыя на Onleihe
 

Крок 3: Спампоўванне выдання

Перайдзіце на старонку нашай дыгітальнай бібліятэкі Onleihe і вазьміце ў часовае карыстанне выданне з фонду.

Onleihe

Вы можаце чытаць узятыя ў карыстанне электронныя кнігі, газеты і часопісы наўпрост у Вашым браўзэры. Падрабязную інфармацыю глядзіце на старонцы Дапамога па карыстанні Onleihe.