Хуткі ўваход:
Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1)Перайсці наўпрост да другога ўзроўню навігацыі (Alt 3)Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Onleihe auf iOS Illustration: Maria Tran Larsen © Goethe-Institut

Onleihe
Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для iOS

На гэтай старонцы мы пакажам Вам, як усталяваць мабільны дадатак Onleihe для IOS. Мабільны дадатак неабходны Вам, каб карыстацца нашай дыгітальнай бібліятэкай Onleihe, якая мае больш за 23.000 выданняў, на смартфоне альбо планшэце.
Інструкцыю для сістэмы Android Вы знойдзеце па спасылцы Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для Android

Крок 1: Рэгістрацыя на Mein Goethe.de

Для карыстання Onleihe трэба ўваходзіць у акаўнт праз нашу старонку  Mein Goethe.de Калі ў Вас яшчэ няма акаўнта на нашай старонцы, то, калі ласка, зарэгіструйцеся там. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам бясплатнае. 

Уваход у акаўнт
Рэгістрацыя

Крок 2: Актывацыя Onleihe

Пасля ўваходу ў акаўнт на старонцы Mein Goethe.de абярыце пункт меню “Мой Onleihe” і клікніце там на “Увайсці” (Anmelden).

Уваход у Onleihe

Крок 3: Спампоўванне мабільнага дадатаку

Спампуйце мабільны дадатак, каб карыстацца сервісам Onleihe на смартфоне альбо планшэце. Адкрыйце мабільны дадатак пасля ўсталявання. 

Мабільны дадатак Onleiheў iTunes Store
 

Крок 4: Уваход у аккаунт

Innlogging Onleihe iOS © Onleihe Адкрыйце меню мабільнага дадатку Onleihe (уверсе злева).

>> Абярыце пункт “Бібліятэка Гётэ-Інстытута” (“Bibliothek des Goethe-Instituts”)
>>Увайдзіце, увёўшы Вашы рэгістрацыйныя дадзеныя для Mein Goethe.de.

Крок 5: Спампоўванне выдання

Stöbern © Onleihe Вы зарэгістраваліся. Абярыце пункт меню “Шукаць” (“Stöbern”) для пошуку і спампоўкі выданняў.

Крок 6: Прыняццё ўмоваў карыстання

Datenschutzerklärung und Nutzungsbedingungen © Onleihe Калі Вы спампоўваеце выданне ўпершыню, сістэма запытае Вас аб згодзе прыняць Заяву аб абароне дадзеных і Умовы карыстання. Калі ласка, пацвердзіце, што Вы згодны.