Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1) Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Йітка Нэшпарава раіць
Барвы ростані

Abschiedsfarben © Diogenes Verlag, Zürich, 2020 Трэці зборнік апавяданняў Бэрнхарда Шлінка (нар. у 1944 г.), папулярнага на ўсіх кантынентах пісьменніка, аўтара бестсэлера Der Vorleser ("Чытальнік"), ужо сваёй назвай раскрывае тэму і настрой дзевяці аб'яднаных у ім надзвычай цікава пабудаваных меладрам. Засяроджаны разгляд грамадскага і асабістага мінулага – лейтматыў літаратурнай творчасці Шлінка, і ў яго апошніх па часе аповедах немаладыя адукаваныя мужчыны з добрым дастаткам падводзяць вынікі праяў сваёй маладушнасці, інтрыжак, несправядлівасці ў адносінах да братоў ці сясцёр. Першае апавяданне адлюстроўвае сюжэт нямецка-нямецкай гісторыі, астатнія абмяжоўваюцца асабістым узроўнем. Тым не менш, і яны выходзяць па-за межы краіны, свайго пакалення і грамадскіх табу. Аўтар піша зразумелай, спакойна-плыткай мовай, але напружанне пры гэтым дзіўным чынам нарастае, а паўзы ў плыні аповеду і незакрытыя канцы заклікаюць чытача ўзяць удзел у раскрыцці праўды пра чалавечае жыццё.
 
Ментальна разбірацца ва ўласных успамінах і стаўленні да жыцця цяжка і балюча, але заўсёды неабходна, а часта нават прыносіць палёгку. Героі твораў Шлінка прыходзяць менавіта да такой высновы, і гэта, відавочна, ключавы мэсідж, які знойдзем для сябе і мы падчас захапляючага чытання.
Diogenes Verlag

Bernhard Schlink (Бэрнхард Шлінк)
Abschiedsfarben (Барвы ростані)
Diogenes Verlag, Zürich, 2020 (Выдавецтва Diogenes Verlag, Цюрых, 2020 г.)
ISBN: 978-3-257-07137-5
232 старонкі

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk Kultur
SWR2
NDR