Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1) Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Эгле Кантутыце раіць
Смерць летам

Sterben im Sommer © Verlag S. Fischer, Frankfurt am Main, 2020 У кнізе Sterben im Sommer ("Смерць летам")  Жужа Банк адважваецца гаварыць пра смерць. І яна робіць гэта пранікнёна, адкрыта і вельмі пераканаўча. Апавядальніца прыязджае ў Венгрыю, каб правесці апошняе лета з бацькам у яго родных месцах, на Балатоне, едзе з ім у лякарні, наведвае яго там, а калі страчвае бацьку, усё яшчэ адчувае яго прысутнасць недзе паблізу.
Гэта кніга пра страту і смутак, ва ўсіх іх формах. Гэта далікатная тэрапія, якая дапамагае перажыць смерць блізкага чалавека, прызвычаіцца да яе, прымірыцца з адсутнасцю блізкіх, захоўваючы надзею, што яны – з намі.
 
Кніга Жужы Банк – яшчэ і аповед пра досвед пераходу мяжы. Аўтарка чула праводзіць пункцірную лінію паміж жыццём і смерцю, паміж дзяцінствам і сённяшнім днём. паміж дзвюма радзімамі – Венгрыяй і Германіяй, паміж двума пакаленнямі і досведамі – выгнаннікамі з Венгрыі часоў паўстання і іх дзецьмі, якія нарадзіліся ў Германіі, але пазначаны стыгмай дзвюх радзім, паміж двума светамі – Усходам і Захадам.
 
Гэта кніга для ўсіх. Тым, хто перажыў страту любімага чалавека, кніга дапаможа звярнуцца ў памяці да памерлых, узгадаць праведзеныя разам з імі моманты, пазбавіцца ад болю, зноў перажыўшы яго. Тым, каго чакае непазбежнае, кніга пакажа, што мы павінны паглыбляцца ў боль страты, у смутак, а не ўцякаць ад іх, што нам трэба гаварыць пра гэта.
Гэта кніга для ўсіх, таму што яна – прыгожы аповед, калаж з пачуццяў, становішчаў, вобразаў, падзей і ўспамінаў, спалучаных ніткай болю, журбы і смутку.
Verlag S. Fischer

Zsuzsa Bánk (Жужа Банк)
Sterben im Sommer (Смерць летам)
Verlag S. Fischer, Frankfurt am Main, 2020 (Выдавецтва S. Fischer Verlag, Франкфурт-на-Майне, 2020 г.
ISBN: 978-3-10-397031-9
240 старонак

Электронную кнігу можна атрымаць на абумоўлены час праз анлайн-абанемент Onleihe  Інстытута імя Гётэ
 
Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Deutschlandfunk Kultur
Bayerischer Rundfunk
SWR2