Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1) Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)

Саніта Муйжніеце раіць
Паэтычныя коміксы

Lyrik-Comics: Gedichte Bilder Klänge für Kinder in den besten Jahren © Beltz & Gelberg, Weinheim, Basel, 2019 Укладальніца Штэфані Швайцэр паспяхова ажыццявіла складаны эксперымент: яна здолела так аб'яднаць 19 вершаў паэтаў розных пакаленняў з малюнкамі дзевяці нямецкіх мастакоў і ілюстратараў коміксаў, што яны стварылі адзінае цэлае. Зборнік утрымлівае творы як класікаў, так і сучасных аўтараў. За кожным вершам ідзе комікс, з дапамогай якога мастак уласным візуальным почыркам інтэрпрэтуе змест, рытм і настрой верша. Вершы размешчаны ў накіраванай на пэўную мэту паслядоўнасці , якая вядзе чытача праз дзень, запоўнены гульнямі і думкамі. Вершы пра раніцу і імкненне перажыць новыя прыгоды змяняюцца адлюстраваннем розных паўсядзённых сітуацый і эмоцый (такіх, як страх, раз'юшанасць, каханне), пакуль нарэшце не надыходзіць ноч і час класціся спаць.
 
Гэтую кнігу ўкладальніца рэкамендуе чытачам ва ўзросце ад шасці год, таму дзеці, верагодна, будуць чытаць яе разам з дарослымі  -- так яны змогуць даследаваць і абмеркаваць як змест і рытм вершаў, так і розныя фігуры і тэмы коміксаў. Рэдактары паклапаціліся яшчэ пра адну нечаканку: на асобныя вершы кампазітары напісалі песні, якія можна знайсці на сайце выдавецтва, каб слухаць іх і спяваць.
Зборнік пацвярджае ўступныя словы кнігі: "Верш – быццам ліхтарык": ён асвятляе багацце колераў і структуру мовы, захапляе гульнёю слоў і заахвочвае да стварэння ўласных асацыяцый і гісторый.
Beltz & Gelberg

Stefanie Schweizer (Hrsg.) (Штэфані Швайцэр, укладальніца)
Lyrik-Comics: Gedichte Bilder Klänge für Kinder in den besten Jahren (Паэтычныя коміксы: вершы малюнкі гукі для дзяцей у найлепшым узросце)
Beltz & Gelberg, Weinheim, Basel, 2019 (Выдавецтва Beltz & Gelberg, Вайнгайм, Базель, 2019 г.)
ISBN 978-3-407-75461-5
104 старонкі

Рэцэнзіі ў нямецкіх СМІ:
Kinderbuch-Couch
Pfeil und Bogen