На гэтай старонцы мы пакажам Вам, як усталяваць мабільны дадатак Onleihe для IOS. Мабільны дадатак неабходны Вам, каб карыстацца нашай дыгітальнай бібліятэкай Onleihe, якая мае больш за 23.000 выданняў, на смартфоне альбо планшэце.
Інструкцыю для сістэмы Android Вы знойдзеце па спасылцы Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для Android.
Для карыстання Onleihe трэба ўваходзіць у акаўнт праз нашу старонку Mein Goethe.de Калі ў Вас яшчэ няма акаўнта на нашай старонцы, то, калі ласка, зарэгіструйцеся там. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам бясплатнае.
Калі Вы спампоўваеце выданне ўпершыню, сістэма запытае Вас аб згодзе прыняць Заяву аб абароне дадзеных і Умовы карыстання. Калі ласка, пацвердзіце, што Вы згодны.