Фармат Дзіцячага ўніверсітэта вельмі распаўсюджаны ў Германіі: амаль у кожным нямецкім універсітэце адбываюцца заняткі
для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў, якія праводзяць вядомыя выкладчыкі.
Аднак не варта непакоіцца: мы не будзем прымушаць Ваша дзіця вучыць на памяць формулы і здаваць экзамены. Як раз наадварот, прафесар-дзівак Эйнштэйн, яго кемлівая асістэнтка Сафі Шлаў і сімпатычны робат ЙОВА будуць тлумачыць дзецям складаныя натуразнаўчыя фенамены зразумела і ў гульнявой форме.
Што тычыцца формы, то наш дзіцячы ўніверсітэт вельмі нагадвае звычайны. Дзеці скончаць
тры факультэты, кожны з якіх мае 15 лекцый:
© Goethe-Institut Moskau / Kids Interactive
Шляхам вырашэння незвычайных і не ўключаных у школьную праграму задач юны «студэнт» будзе збіраць значкі, якія дапамогуць яму падняцца ўгару па кар’ернай лесвіцы ва ўніверсітэце: дзіця скончыць універсітэт у статусе прафесара, пры чым спачатку трэба будзе прайсці ступені бакалаўра, магістра і доктара навук.
Гэта сістэма грунтуецца на адным з найпаспяховейшых метадаў сучаснай методыкі – т. зв.
гейміфікацыі.