Хуткі ўваход:

Перайсці наўпрост да кантэнту (Alt 1) Перайсці наўпрост да першага ўзроўню навігацыі (Alt 2)
Onleihe auf Android Illustration: Maria Tran Larsen © Goethe-Institut

Onleihe
Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для Android

На гэтай старонцы мы пакажам Вам, як усталяваць мабільны дадатак Onleiheдля Android. Мабільны дадатак патрэбны Вам, каб карыстацца нашай дыгітальнай бібліятэкай Onleihe, якая змяшчае больш за 23.000 выданняў на нямецкай мове, на смартфонах альбо планшэтах.
Інструкцыю для прыладаў iOS Вы знойдзеце, перайшоўшы па спасылцы Устаноўка мабільнага дадатка Onleihe для прыладаў iOS.

Крок 1: Рэгістрацыя на Mein Goethe.de

Для таго, каб карыстацца Onleihe, неабходна зарэгістравацца на нашай старонцы Mein Goethe.de. Калі Вы яшчэ не маеце акаўнту на гэтай старонцы, то зарэгіструйцеся, калі ласка. Рэгістрацыя і карыстанне сервісам для Вас бясплатнае. 

Уваход у акаўнт
Рэгістрацыя

Крок 2: Актывацыя Onleihe

Пасля ўваходу ў Mein Goethe.de абярыце пункт меню “Мой Onleihe”і клікніце там на “Увайсці”.

Уваход у Onleihe

Крок 3: Спампоўванне мабільнага дадатку

Спампуйце мабільны дадатак, каб карыстацца сервісам Onleihe на смартфоне альбо планшэце. Адкрыйце дадатак пасля ўстаноўкі. 

Мабільны дадатак Onleihe ў PlayStore
 

Крок 4: Уваход у акаўнт

Innlogging Onleihe iOS © Onleihe Адкрыйце меню дадатка Onleihe (злева ўверсе).
 
>> Абярыце пункт “Бібліятэка Гётэ-Інстытута” („Bibliothek des Goethe-Instituts“)
>> Увайдзіце, увёўшы Вашы пароль і логін для Mein Goethe.de.

Крок 5: Спампоўванне выдання

Stöbern © Onleihe Вы ўвайшлі ў акаўнт. Абярыце пункт меню “Stöbern”, каб шукаць і спампоўваць выданні.

Крок 6: Прыняццё ўмоў карыстання

Datenschutzerklärung und Nutzungsbedingungen © Onleihe Калі Вы будзеце спампоўваць выданне ў першы раз, сістэма аўтаматычна папросіць Вас пагадзіцца з Заявай аб абароне дадзеных і Умовамі карыстання. Калі ласка, пацьвердзіце Вашу згоду.