3 факультэты
45 ВІДЭАЛЕКЦЫЙ
БОЛЬШ ЧЫМ 360 ІНТЭРАКТЫЎНЫХ ЗАДАННЯЎ
Якім чынам ездзіць аўтамабіль без кіроўцы? Чаму шумяць ракавіны? Што агульнага маюць самалёт і бляшянка? Як працуе 3D-прынтар? Ёсць і іншыя пытанні з «як» і «чаму», якія штодзённа задаюць Вашы дзеці. У межах Нямецкага дыгітальнага дзіцячага ўніверсітэту дзеці знойдуць адказы на гэта ды шматлікія іншыя пытанні.
Фармат Дзіцячага ўніверсітэта вельмі распаўсюджаны ў Германіі: амаль у кожным нямецкім універсітэце адбываюцца заняткі для дзяцей ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў, якія праводзяць вядомыя выкладчыкі.
Аднак не варта непакоіцца: мы не будзем прымушаць Ваша дзіця вучыць на памяць формулы і здаваць экзамены. Як раз наадварот, прафесар-дзівак Эйнштэйн, яго кемлівая асістэнтка Сафі Шлаў і сімпатычны робат ЙОВА будуць тлумачыць дзецям складаныя натуразнаўчыя фенамены зразумела і ў гульнявой форме.
Што тычыцца формы, то наш дзіцячы ўніверсітэт вельмі нагадвае звычайны. Дзеці скончаць тры факультэты, кожны з якіх мае 15 лекцый:
Шляхам вырашэння незвычайных і не ўключаных у школьную праграму задач юны «студэнт» будзе збіраць значкі, якія дапамогуць яму падняцца ўгару па кар’ернай лесвіцы ва ўніверсітэце: дзіця скончыць універсітэт у статусе прафесара, пры чым спачатку трэба будзе прайсці ступені бакалаўра, магістра і доктара навук.
Гэта сістэма грунтуецца на адным з найпаспяховейшых метадаў сучаснай методыкі – т. зв. гейміфікацыі.
Наша мэта – дасягнуць таго, каб наш універсітэт сапраўды цалкам быў даступны для грамадскасці. У сённяшнім грамадстве як раз і ёсць спосаб дасягнуць гэтага – выйсці ў анлайн. Такім чынам кожнае дзіця, нават тое, якое знаходзіцца ў найаддаленых кутках краіны, атрымлівае магчымасць абудзіць у сябе інтарэс да навукі.
Акрамя таго, дзецям неабходна навучыцца працаваць з медыя-сродкамі, бо медыйную кампетэнцыю пакуль што не фармуюць у школах і таму ступень яе развіцця ў большасці людзей, на жаль, невысокая. Дыгітальны дзіцячы ўніверсітэт дапамагае навучыцца абыходзіцца з медыя-сродкамі кампетэнтна і адказна.
Чым раней дзіця пачне пагружацца ў свет замежных моў, тым вышэй будзе верагоднасць таго, што яно з лёгкасцю зможа вывучыць шмат моў. Дасягненні сучаснай методыкі сведчаць аб тым, што вывучэнне моў больш цікавае і простае, калі навучацца не з дапамогай падручнікаў, як для нас больш звыкла, але шляхам выкарыстання т. зв. CLIL-метада (Content and Language Integrated Learning). Гэта ідэя вельмі простая: дзіця адразу атрымлівае новыя заданні на замежнай мове. Напрыклад: дзіця праводзіць фізічны эксперымент, вырашае заданні і запісвае вынікі на нямецкай мове.
Германія – краіна багатых навуковых традыцый. Тут былі вынайдзены друкарскі варштат, лямпа накальвання, тэлефон, дынама-машына, аўтамабіль, дызельны рухавік і фарамат MP3; адкрытыя вакуум і рэнтгенаўскія прамяні; абгрунтавана тэорыя адноснасці.
Сёння нямецкая мова з’яўляецца другой па значнасці мовай навукі ў свеце. Германія займае трэцяе месца ў свеце па аб’ёме фінансавання навуковых даследаванняў і гэтым робіць свой унёсак у справу развіцця навукі.
Олаф Бальбрынкер
намеснік дырэктара Інстытута імя Гётэ ў Мінску
Кіраўнік аддзела культурных праграмм
Кіраўнік аддзела нямецкай мовы
Інстытут імя Гётэ ў Мінску olaf.bollbrinker@goethe.de