Спектакль INEXKULT: "Clausa fores"

Clausa fores - INEXKULT © Tomasz Kulbowski

Сб, 23.03.2024

08:00 - 09:30

ACUD Theater

рэжысура: Юры Дзівакоў, выканаўца галоўнай ролі: Аляксандр Казела

Спектакль Clausa fores дазваляе зазірнуць у псіхіку чалавека, які мае неабмежаваную ўладу. Перфарматыўная дзея з элементамі оперы паказвае прыроду тыраніі і яе разбуральны ўплыў на індывіда і грамадства. Натхненнем для спектакля сталі разважанні аб самадастатковасці дыктатуры і парадаксальнай ролі, якую мы адыгрываем сваім бяссільным назіраннем за яе развіццём і яе непазбежным канцом. Глядач_ка можа толькі пасіўна назіраць за далейшымі крокамі ў выкананні апошняй волі аўтакрата, які паважна праходзіць праз рытуальныя кругі паўсядзённага жыцця, маючы бязмежную ўладу і кантроль над жыццём і смерцю.
 
  • INEXKULT - Clausa fores © Tomasz Kulbowski
  • INEXKULT - Clausa fores © Tomasz Kulbowski
  • INEXKULT - Clausa fores © Tomasz Kulbowski
  • INEXKULT - Clausa fores © Tomasz Kulbowski

Рэжысёр - Юра Дзівакоў
Сцэнаграфія і касцюмы - Таццяна Дзівакова
Музыка - Вольга Падгайская
Саўнддызайн - Віталь Эпаў
Відэа - Сяргей Навіцкі
Выканаўца - Аляксандр Казела
Пераклад - Наталля Ганул, Ніна Дуднік, Віталь Алексіёнак, Наталля Русецкая, Ірына Лапo
Прадзюсар - Ірына Лапo
Спектакль ідзе на італьянскай і нямецкай мовах.

Назад