Месца дыскусій і міжкультурнага абмену

У краінах, дзе Goethe-Institut ды іншыя міжнародныя культурныя ўстановы мусілі зачыніць свае прадстаўніцтвы з-за войнаў або цэнзуры, многія людзі мастацтва і інтэлектуальнай працы губляюць прасторы для выказвання нязгоды, дыялогу і міжкультурнага абмену. Goethe-Institut у выгнанні  — гэта пляцоўка для сустрэч, абароненая прастора і сцэна для людзей культуры, якія больш не могуць працаваць на радзіме.
 

Падзеi

Адкрыццё новай праграмы «Краіна ў фокусе: Беларусь»

У лютым 2024 г. праект Goethe-Institut im Exil распачаў новую праграму «Краіна ў фокусе: Беларусь» выставай «Часам я трымаюся за паветра» ў галерэі Galerie im Körnerpark.

Кульмінацыйнай імпрэзай новай праграмы будзе міждысцыплінарны фестываль, які пройдзе з 22 да 25 сакавіка ў берлінскім Доме мастацтва Kunsthaus ACUD. Поўную праграму можна знайсці тут.

Goethe-Institut im Exil - Länderschwerpunkt Belarus © Goethe-Institut im Exil

Мастацтва і культура Афганістана ў Гётэ-Інстытуце ў выгнанні

Трохдзённым фестывалем (30.06-02.07.2023) Goethe-Institut у выгнанні распачаў праграмны раздзел «Краіна ў фокусе: Афганістан». Пасля фестывалю на перыяд да канца года запланаваны перформансы, чытанні, канцэрты, а таксама дыскусіі, майстар-класы і кінапаказы. Мэта праграмы — умацаваць культуру і мастацтва краіны і перш за ўсё падтрымаць жанчын і меншасці. Пры гэтым Goethe-Institut у выгнанні, з аднаго боку, прадстаўляе досвед і экспертныя веды сваіх партнёраў з Афганістана, а з другога — працуе над наладжваннем новых кантактаў і сувязяў як падмурку нямецка-афганскага культурнага абмену і стварэннем дыскурсіўных прастораў.

Аб праекце

«Goethe-Institut у выгнанні» два гады будзе служыць людзям культуры, якім стала немажліва або надзвычай цяжка працаваць ва ўласнай краіне праз абставіны, небяспечныя для іх жыцця, сцэнай і месцам для дыскусій і міжкультурнага абмену. Даведайцеся больш пра наш праект!

  • Галоўны ўваход у дом мастацтваў ACUD у Берліне
  • Сябра групы Ak13 нахіляецца да мікрафона ў час радыёінтэрв’ю.
  • Мастак Кабір Мокамель працуе стоячы над каляровым творам вулічнага мастацтва.
  • Кадр з фільма «Галасы» (Voices)
  • Мастак Шыр Хан Ахмадзай надзімае чырвоны паветраны шарык, а дзеці глядзяць на яго.
  • Фота: опера «Стус: Перехожий»

Падпісвайцеся на нас