Кінапаказ Серыял "Працэсы"

Prozesse Film still © BelsatTV

Ндз, 24.03.2024

05:00 - 07:00

ACUD Kino

рэж. Андрэй Кашперскі

рэж. Андрэй Кашперскі, Białoruś, 2023 2 серыі, 54 хв.

Што адбываецца, калі паўсядзённыя сітуацыі пераходзяць за межу абсурду?


Працэсы – трагікамічны мастацкі серыял-антыўтопія, які спалучае ў сабе элементы гратэску, сатыры, абсурду і чорнага гумару. Для «Белсату» гэта наватарскі эксперымент, бо падобных формаў тэлеканал яшчэ не выпускаў. Кожны эпізод – гэта асобная гісторыя, якая паказвае абсурды, звязаныя з затрыманнямі, рэпрэсіямі і пераследам грамадзянскай супольнасці ў Беларусі цягам апошніх гадоў. Ствараючы мастацкае адлюстраванне беларускай рэчаіснасці і разважаючы пра сацыяльна-палітычныя працэсы ў краіне, аўтары серыяла задаюць пытанне: якой будзе будучыня Беларусі?
 
  • Prozesse Film still © BelsatTV
  • Prozesse Film still 2 © BelsatTV
  • Prozesse Film still 3 © BelsatTV
  • Prozesse Film still 4 © BelsatTV
  • Prozesse Film still 5 © BelsatTV

Серыя 2 «Патрыятычнае практыкаванне»: Школьны клас выйграў залаты квіток на экскурсію ў КДБ. Вельмі ветлівыя і прыязныя супрацоўнікі КДБ водзяць школьнікаў па кабінетах і распавядаюць пра ўсе сакрэты сваёй службы. У якасці цікавага выпрабавання кадэбісты прапаноўваюць дзецям па чарзе правесці допыт рэальнага вязня. Пачатак фільма бянтэжыць, бо вельмі нагадвае прапагандысцкую стылістыку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, але да якой мяжы можа дайсці прапаганда?

Серыя 4 «Праграма перадач»: Звычайная жанчына Зоя працуе ў краме «БелРосСоюзГосТоргПродМаг». Аднойчы ёй тэлефануе сын, які знаходзіцца на вайсковых вучэнях і якога яна не бачыла ўжо доўгі час. У слухаўцы Зоя чуе толькі стрэлы, крыкі і выбухі, пасля чаго размова перарываецца і абанент становіцца недасяжным. Зоя пачынае пошукі сына, які мог загінуць на вайне, але ўсе навокал пераконваюць яе, што вайны не існуе.

***

Андрэй Кашперскі нарадзіўся ў 1995 годзе ў Брэсце, Беларусь. У 12 гадоў пачаў здымаць кароткаметражныя фільмы як хобі. У 17 гадоў паступіў у Беларускую акадэмію мастацтваў, каб стаць кінарэжысёрам. Ва ўзросце 25 гадоў ён зняў свой першы мастацкі фільм «ЧынЧыны ў краіне цудаў» (2020, зняты для тэлеканала «Белсат»). У 2022 годзе ён пачаў здымаць міні-серыял «Тут быў Ленін» у Львове (Украіна), але з-за пачатку поўнамаштабнай вайны кадры былі страчаныя і Андрэй быў вымушаны пераехаць у Польшчу. У 2022 годзе ў супрацы з «Белсатам» ён пачаў здымаць анталогію «Працэсы» (2023). А ў 2023 годзе ён апублікаваў сатырычны міні-серыял «ЧынЧыны ў мундзірах».
 
Прадзюсар серыяла "Працэсы" - тэлеканал "Белсат".

Пасля паказу фільма адбудзецца размова з рэжысёрам Андрэем Кашперскім.

Назад