
Вы можаце запісацца на курсы Інстытута імя Гётэ ў Мінску з дапамогай анлайн-фармуляра, па электроннай пошце, па тэлефоне альбо непасрэдна ў бюро курсаў.
Калі Вы яшчэ не вывучалі нямецкую мову альбо вельмі нязначна валодаеце ёй, мы забраніруем Вам месца на нашых курсах у групе для пачаткоўцаў на веснавы семестр 2012 г. Папярэдні запіс пачаткоўцаў праводзіўся з 1 лістапада 2011 г. па 25 студзеня 2012 г.
Калі Вы ўжо вывучалі нямецкую мову, то па выніках пісьмовага тэсціравання і размовы з Вамі мы зможам выявіць, у якой ступені Вы валодаеце ёй. Зыходзячы з мэты вывучэння мовы, мы зможам прапанаваць Вам адпаведны курс. Тэсціраванне складаецца з лексіка-граматычнага тэста, пісьмовага адказа на 2 пытанні з паўсядзённага жыцця і гутаркі. Працяглаць тэсціравання - прыкладна 3,5 гадзіны. Тэсціраванне праводзіцца бясплатна. На тэсціраванне трэба запісвацца загадзя.
Папярэдні запіс на тэсціраванне:
- на веснавы семестр - з сярэдзіны кастрычніка да пачатку снежня;
- на восеньскі семестр - з сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны жніўня.
Залічэнне на курсы
Залічэнне ў групу адбываецца падчас аплаты курсаў. Толькі ў гэтым выпадку Вам гарантуецца месца ў групе. Аплата навучання праводзіцца за наяўны разлік.
Залічэнне на курсы веснавога семестра 2011 г. адбудзецца:
| Слухачы восеньскага семестру 2011 г. |
17.-20.01.2012 г. (у адпавед- |
| Пачаткоўцы з "нуля", а таксама пачаткоўцы з нязначнымі ведамі (пасля папярэдняга запісу) | 23.01.2012 г. |
| Новыя слухачы, якія праходзілі тэсціраванне з кастрычніка па снежань 2011 г. | 24.01. і 25.01.2012 г. (у адпа- веднасці з графікам залічэння) |
Адмова ад наведвання курсаў:
- Калі слухач не мае магчымасці наведваць курсы, то ў такім разе дзейнічаюць наступныя правілы: зварот кошту курсаў (за выняткам адміністратыўнага збору) магчымы ў тым выпадку, калі слухач пісьмова паінфармаваў аб гэтым Інстытут імя Гётэ да пачатку заняткаў у адпаведнай групе. У выпадку больш позняй адмовы ад наведвання заняткаў выплата ў якім-небудзь памеры не ажыццяўляецца.
Вы можаце завітаць да нас у наступныя дні:
Аўторак 10.00 - 18.00
Серада 10.00 - 18.00
Чацвер 10.00 - 18.00
Пятніца 10.00 - 18.00
Кантакт:
Інстытут імя Гётэ ў Мінску
вул. Веры Харужай, 25/3 (5-ты паверх)
220123 Мінск
Тэл.: + 375 17 2374812
Факс: + 375 17 2374679
spr@minsk.goethe.org
Адміністрацыя курсаў










