| Пачатковае карыстанне мовай |
| A1 |
A2 |
| Можа разумець і ўжываць у гаворцы знаёмыя лексічныя адзінкі і будаваць простыя сказы ў сітуацыях паўсядзённай камунікацыі. Можа прадставіцца сам і прадставіць іншых асоб, задаваць асабістыя пытанні і адказваць на такія пытанні. Можа падтрымаць нескладаную гутарку, калі суразмоўца гаворыць павольна, выразна і гатовы прыйсці на дапамогу. |
Разумее простыя і часта ўжывальныя выразы, якія маюць непасрэднае дачыненне да надзённых аспектаў уласнага жыцця (можа, напрыклад, расказаць пра сябе, пра сваю працу). Можа патлумачыцца пра добра знаёмыя рэчы ў простых побытавых сітуацыях. Можа, выкарыстоўваючы простыя моўныя сродкі, расказаць пра сваё паходжанне, адукацыю, непасрэднае атачэнне і пра тое, што мае дачыненне да будзённых патрэб. |
|
| Самастойнае карыстанне мовай |
| B1 |
B2 |
| Разумее галоўнае, калі гавораць выразна, карыстаючыся літаратурнай мовай, а тэмай гаворкі з'яўляюцца знаёмыя рэчы, такія, як праца, школа, вольны час і г.д. Здольны патлумачыцца ў большасці сітуацый, у якіх можна апынуцца падчас падарожжа ў краіну той мовы, якую вывучае. Можа скласці паслядоўна пабудаванае паведамленне на знаёмую альбо асабліва цікавую для сябе тэму. Можа расказаць пра ўбачанае і перажытое, пра мары, надзеі, мэты, а таксама даць кароткае абгрунтаванне ці тлумачэнне сваім планам або намерам. |
Разумее агульны змест складаных тэкстаў як на канкрэтныя, так і на абстрактныя тэмы, а ў межах сваёй прафесіі можа зразумець змест дыскусій на спецыяльныя тэмы. Можа патлумачыцца дастаткова спантанна і бегла, каб звычайная гутарка з носьбітам мовы адбывалася без асаблівых цяжкасцей для абодвух бакоў. Можа ясна і падрабязна выказацца па шырокім спектры тэм, растлумачыць пункт гледжання па тым ці іншым актуальным пытанні, назваць дадатныя і адмоўныя бакі розных магчымасцей. |
|
| Кваліфікаванае карыстанне мовай |
| C1 |
C2 |
| Разумее шырокі спектр даволі складаных тэкстаў вялікага аб'ёму, у тым ліку і імпліцытны (схаваны) сэнс сказанага. Можа эфектыўна і разнабакова карыстацца мовай у грамадскім і прафесійным жыцці, у сферы прафесійнага навучання і вышэйшай адукацыі. Можа выказвацца на складаныя тэмы дакладна і падрабязна, правільна структуруючы выказванне і выкарыстоўваючы разнастайныя сродкі ўнутрытэкставай сувязі. |
Разумее практычна любое вуснае ці пісьмовае паведамленне. Можа абагульніць інфармацыю з розных пісьмовых ці вусных крыніц, даючы ёй разгорнутае абгрунтаванне і тлумачэнне. Можа гаварыць спантанна, у вельмі добрым тэмпе і з высокай дакладнасцю, перадаючы самыя найтанчэйшыя адценні значэнняў нават у складаных сітуацыях. |