Чытанне і дыскусія
Сем смярцей: памяць і забыванне дзеля будучыні

Eva Vieznaviec - Was suchst du, Wolf?
© Zsolnay Verlag

Чытанне і дыскусія з удзелам Евы Вежнавец і Вольгі Бубіч

ACUD Studio

„Будучыня будзе цудоўная, але аплочаная такім коштам, які азмрочыць нашу радасць“, -- кажа пісьменніца Ева Вежнавец. Гэта аўтарка не пакідае без увагі ніводную праяву гвалту і траўмы.
У сваёй кнізе “Па што ідзеш, воўча” аўтарка канцэнтруецца на лакальнай гісторыі: злачынствы, здзейсненыя тут у 20 ст., былі катастрафічныя. Спыніць гэту хаду выпадае толькі ёй: незаўважнай п’’яніцы.

Шукаць не велічы, а любові [A2] – вось дэвіз пісьменніцы, якая вызначае свой стыль жыцця як “пустазелле”, а сябе называе толькі кампілятаркай і збіральніцай гісторый.

Як даследчыца Ева Вежнавец кожны дзень глядзіць у вочы забітым у Катынь афіцэрам, многія з якіх родам з Беларусі. Іх пажаўцелыя здымкі, лісты і гісторыі яна публікуе – насуперак забыццю.

Ці можа памяць змяніць будучыню?
Ева Вежнавец у дыскусіі з Вольгай Бубіч, фатографкай і аўтаркай, якая вывучае ў сваёй творчасці механізмы памяці і забывання. У сваёй фотакнізе The Art of (Not) Forgetting яна даследавала самыя балючыя і самыя гаючыя ўспаміны беларускіх жанчын і ЛГБТ-асобаў у 2021 г.

Guests

Ева Вежнавец (сапраўднае імя Святлана Курс) нарадзілася ў аддаленай вёсцы на мяжы паміж трыма рэгіёнамі Беларусі, дзе сканчаюцца ўсе шляхі. Гэта паўплывала як на яе самаўсведамленне, так і на яе творчасць. Вежнавец – выпускніца філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Яна працуе над адной кнігай да дзесяці гадоў. З 2006 года яна жыве ў Варшаве. 

Мадэрацыя


Вольга Бубіч — фрыланс-журналіст, эсэіст, выкладчык, фатограф і рэцэнзент фотакніг. З 2021 г. займаецца даследаваннем памяці і мемарыяльных культур еўрапейскіх і постсавецкіх краін. У 2023/2024 — лаўрэатка міжнароднай праграмы ICORN, па якой знаходзіцца ў Берліне. Эсэ, аналітычныя тэксты і інфаграфікі Вольгі рэгулярна друкуюць нямецкія, аўстрыйскія, швэдскія і брытанскія рэсурсы. 
 

Дэталі

ACUD Studio

Veteranenstraße 21
10119 Berlin

Частка серыі Goethe-Institut im Exil